Гіганцкая афрыканская мнаганожка або Гіганцкі чорны афрыканскі кіўсяк (Archispirostreptus gigas) — від двупарнаногіх мнаганожак з атрада Spirostreptida. Дасягае рэкордных для мнаганожак памераў: да 28 см у даўжыню і да 2,5 см у дыяметры.

Апісанне Жыве ў лясной падсцілцы, у норах жывёл, пад камянямі. Колер цела чорны, бліскучы або матавы, некаторыя часткі цела і ногі чырванавата-карычневыя. Жывуць 7-10 гадоў.

Распаўсюджанне Трапічная і субтрапічная Афрыка. У хатніх умовах трымаюць аматары ў шматлікіх краінах.

Катэгорыя:Двухпарнаногія Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе