Гекльберы (таксама Хаклберы, ) — тэрмін, які ў ЗША традыцыйна выкарыстоўваецца для абазначэння вялікай колькасці ягадных раслін з родаў і .

Гісторыя і межы тэрміна Амерыканскае слова «Гекльберы» паходзіць ад англійскіх дыялектных слоў hurtleberry і whortleberry, якімі ў Брытанія называлі чарніцы і буякіShorter Oxford English Dictionary. 1 (3rd ed.). Oxford: Oxford University Press. p. 930.. У Амерыцы брытанскія каланісты сутыкнуліся з вялікай разнастайнасцю раслін роду , таму, акрамя ўласна чарніц і буякоў, так сталі называць з чырвонымі ягадамі, а таксама іншыя расліны роду , гледзячы па звычаях канкрэтнага рэгіёну.

Акрамя таго, у Паўночнай Амерыцы рос род раслін з ядомымі ягадамі, які не сустракаецца ў Еўропе. Ён атрымаў ад навукоўцаў назву , у гонар выбітнага французскага хіміка Жазефа Луі Гей-Люсака. Усе расліны гэтага роду, і ў першую чаргу менавіта яны, сталі ў прастамоўі таксама называцца гекльберы.

Ягады гекльберы традыцыйна збіраліся індзейцамі, а затым і белымі пасяленцамі для выкарыстання ў ежу і ў народнай медыцынеFoster, Steven; Hobbs, Christopher (April 2002). A Field Guide to Western Medicinal Plants and Herbs. Houghton Mifflin Harcourt. ISBN 039583807X.. Канкурэнтамі людзей у зборы ягад былі мядзведзі грызлі, таму іх збор уяўляў пэўную небяспеку.

Тым не менш, даступныя для зборшчыкаў і танныя для пакупнікоў, ягады, якія растуць паўсюль, сталі важнай часткай амерыканскай культуры і ў XIX стагоддзі ляглі ў аснову шэрагу фразеалагізмаў, а мянушка Гекльберы стала пазначаць малаважнага чалавека. Гэта значэнне было замацавана Маркам Твэнам, які даў гэтую мянушку аднаму з асноўных сваіх герояў, . Ідэя Марка Твэна, як ён сказаў інтэрв’юеру ў 1895 годзе, заключалася ў тым, каб паказаць, што Гекльберы быў хлопчыкам «ніжэйшага сацыяльнага ўзроўню», чым .

У сучасных ЗША гекльберы з’яўляецца адным з афіцыйных сімвалаў штата Айдаха.

Катэгорыя:Мянушкі Катэгорыя:Ягады