Дыпламат, аташэ-кейс (ад англ. attaché case) або проста кейс — невялікі плоскі чамадан для дзелавых мэт, зроблены з мяккіх (напрыклад, вініл) ці цвёрдых пластыкаў, металу, штучнай ці натуральнай скуры.

Дыпламат можа мець як замкі з ключамі, так і (або) кодавыя, сігналізацыю (што спрацоўвае пры выманні штэкера, які мацуецца да пятлі, што носяць на запясці, з гнязда, размешчанага на корпусе пры несанкцыянаваным узняцці дыпламата). Дыпламат, акрамя ручкі, можа мець плечавы рамень. Памеры сучасных дыпламатаў падагнаны пад стандартны памер паперы (А3).

Звычайны памер дыпламата: даўжыня 440 мм, таўшчыня (глыбіня) 100 ці 120 мм, вышыня 320 мм.

Катэгорыя:Аксесуары Катэгорыя:Галантарэя