Юэн Брэмнер (; нар. , , Шатландыя) — шатландскі акцёр, найбольш вядомы па ролях у фільмах «На іголцы» (1996) і «Кіслотны дом» (1998).

Біяграфія Юэн Брэмнер нарадзіўся ў Эдынбургу ў сям’і настаўнікаў. Скончыў сярэднюю школу Портабела. Першапачаткова Юэн хацеў быць блазнам у цырку, але дзякуючы тэлевізійнаму дырэктару Рычарду Бруксу яму была дадзена магчымасць трапіць у шоу-бізнес. Адной з першых прыкметных роляў была роля школьніка з Глазга ў фільме рэжысёра Чарльза Гормлі «Нябесны пераслед» (1986). Пазней ён атрымаў адну з галоўных роляў у поўнаметражнай адаптацыі апавядання Уільяма Макілвені «Сон», знятай на студыі BBC Scotland.

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі