Уладзі́мір Канстанці́навіч Саро́кін (, , Віцебская губерня, Расійская імперыя — 1997) — беларускі кампазітар, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і рабочага. Навучаўся ў Ленінградзе, у Мінскім музычным тэхнікуме імя Глінкі, на кампазітарскім факультэце Ленінградскай кансерваторыі (1932—1937).

У 1931—1932 — піяніст Упраўлення кінафікацыі ў Ленінградзе. Член Саюза кампазітараў з 1934 года.

Творчасць Першыя выдадзеныя творы — зборнік песень пра грамадзянскую вайну ў Расіі, рамансы на вершы А. Глебы, масавыя і эстрадныя песні, сюіта для сімфанічнага аркестра. Да Вялікай Айчыннай вайны напісаў два балеты для Сталінабадскага тэатра оперы і балета.

У часы вайны займаўся складаннем песень, мноства якіх увайшлі ў рэпертуар ваенных ансамбляў песні і танцу.

Пасля вайны працаваў над творамі аратаральна-кантатнага жанру. Працаваў з ансамблем «Сябры», пасля выкладаў майстэрства аранжыроўкі на кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Творы Опера-зінгшпіль «Хасроў і Шырын» (1941) Балеты «Цыган» (паводле А. Пушкіна, Ленінград, 1937) «Сунбуль» (1941, у 2-м варыянце — «Талісман», 1963) Аперэты «Раскінулася мора шырока» (Рыбінск, 1943) «Гэтым летам» (1955) «Непаслухмяная дачка» (Арджанікідзэ, 1962) «Чорная котка» (1962) Кантаты «Днепрабуд» (словы А. Безыменскага, 1935) «Вяртанне» (словы У. Азарава, 1945) «Ранак Айчыны» (словы У. Азарава, 1946) тры кантаты пра У. Леніна (словы У. Азарава): «Ленін заўжды з намі» (1947) «Кветкі Ільіча» (1969) «Цягнік у будучыню» (1970) «Святло Кастрычніка» (словы С. Фагельсона, 1957) «Родная Армія» (словы У. Азарава, 1958) «Дружба народаў» (словы У. Азарава, 1972) Араторыі «Аляксандр Матросаў» (словы У. Гур’яна, 1951) «Героі Сталінграда» (словы А. Чуркіна, 1953) Сюіты «Сады квітнеюць» (словы А. Пракоф’ева, 1948) «Паэма пра хлеб» (словы В. Шуміліна, 1979) Для сімфанічнага аркестра Сюіта з балета «Цыганы» (1937) «Сімфонія» (1940) «Веснавая ўвертура» (1976) Для чытальніка і сімфанічнага аркестра «Балтыйская паэма» (словы У. Азарава, 1940) Песенна-хоравая сюіта «Трох пакаленняў галасы» (словы В. Сакалова, 1977) Для хора, духавога аркестра і аркестра народных інструментаў Зборнік «Старонкі гісторыі нашай» (словы У. Суслава, 1981) Для хора і аркестра народных інструментаў паэма «Марскі дэсант» (словы С. Фагельсона, 1980) Для аркестра народных інструментаў «Два танцы» (1933) «Кадрыля» (1957) Для салістаў, хора і эстраднага аркестра Кантата «Цягнік у будучыню» (словы У. Азарава, 1970) Для духавога аркестра «Сюіта» (1984) Для віяланчэлі і фартэпіяна «Ронда» (1936) Для фартэпіяна «Саната» (1933) «Тры дзіцячыя п’есы» (1957) Для голаса і фартэпіяна Рамансы на словы А. Пушкіна (1936) Рамансы на словы У. Ліфшыца (1947) Зборнік «Паэма пра каханне» (словы Э. Дубровінай, 1984) Зборнік «Дабрыня» (словы Л. Шчыпахінай, 1987) Для хора «Два хоры» (на сл. М. Асеева, 1935) Сюіты «Вялікія будоўлі» (словы А. Чуркіна, 1953) «Ленін — ганаровы марак» (словы У. Азарава, 1970) «Песні Садко» (словы В. Сакалова, 1976) Песні на словы савецкіх паэтаў Песенныя зборнікі Музыка да драматычных спектакляў Музыка да радыёпастановаў Апрацоўка народных песень

Узнагароды і прэміі Заслужаны дзеяч мастацтваў Чачэна-Інгушскай АССР (1964)

Спасылкі Памятныя даты ў свеце музыкі Чырвоная кніга расійскай эстрады Бібліяграфія на старонцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Творы на старонцы «Непапулярная музыка»

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Чачэна-Інгушскай АССР