Красная Гарбатка () — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Селіванаўскага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі. Утварае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне пасёлак Красная Гарбатка са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе.

Насельніцтва — 7998 жыхароў (2021). Размешчаны на рацэ Колп (басейн Акі) за 130 км ад Уладзіміра. Чыгуначная станцыя Селіванава на лініі Каўроў — Мурам.

Адзіны населены пункт гарадскога паселішча — пасёлак гарадскога тыпу Красная Гарбатка.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1628 годзе