«Знак Зо́ра» () — амерыканскі прыгодніцкі фільм 1940 года, пастаўлены рэжысёрам Рубенам Мамулянам па матывах аповесці «». Ролю Зора выканаў .
Сюжэт Малады франт Дыега Вега вяртаецца з Іспаніі ў родную Каліфорнію, дзе яго бацька быў алькальдам (мэрам) Лос-Анджэлеса. Аднак тыя часы даўно мінулі: цяпер у гэтай мясцовасці запраўляе новы алькальд Луіс Кінтэра, якога падтрымліваюць войскі капітана Эстэбана Паскуале. Яны бессаромна падвышаюць падаткі, укідваючы і без таго небагатых сялян у сапраўдную галечу, а тых, хто спрабуе супраціўляцца, падвяргаюць жорсткім пакаранням. Аднак неўзабаве пасля прыезду Дыега ў ваколіцах з’яўляецца Зора, які вырашае кінуць выклік тым, хто чыніць несправядлівасць.
Акцёрскі склад Тайран Паўэр — Дыега Вега Лінда Дарнел — Лаліта Кінтэра Бэзіл Рэтбоўн — капітан Эстэбан Паскуале Гейл Сондэргард — Інэс Кінтэра Юджын Палет — айцец Феліпэ Эдвард Бромберг — дон Луіс Кінтэра Мантэгю Лаў — дон Алехандра Вега Джанэт Бічэр — сеньёра Ізабела Вега Джордж Рыгас — сяржант Гансалес Стэнлі Эндрус — камандуючы афіцэр (у тытрах не ўказаны) Віктар Кіліян — лодачнік (у тытрах не ўказаны)
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1940 года Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XIX стагоддзе Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Зора