Абд ар-Рахім аль-Нашыры (; нар. 5 студзеня 1965) — удзельнік грамадзянскіх войнаў у Афганістане і Таджыкістане. Меркаваны арганізатар нападу на эсмінец ВМС ЗША ў 2000 годзе і кіраўнік розных іншых аперацый Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве ў пачатку 2000-х гадоў . Вязень сакрэтных турмаў ЦРУ, затрыманы па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.
Біяграфія Нарадзіўся ў святым для мусульман горадзе Мека.
У пачатку 1990-х трапіў на вайну ў Афганістан, потым, у 1996 годзе, удзельнічаў у канфлікце ў Таджыкістане на баку апазіцыі. Прыкладна ў гэты ж час пазнаёміўся з кіраўніком Аль-Каіды Усама бін Ладэнам. Яго спрабавалі пераканаць уступіць у групоўку, але аль-Нашыры адмовіўся. Аднак мужчына пагадзіўся супрацоўнічаць з ісламістамі. Пасля Нашыры накіраваўся ў Емен, а ў 1997 годзе зноў прыехаў у Афганістан, дзе далучыўся да талібаў. Бін Ладэн працягваў спрабаваць схіліць яго уступіць у Аль-Каіду, але той і ў другі раз адмовіўся.
Аднак, як мяркуецца, у 1998 годзе аль-Нашыры ўсё ж далучыўся да тэрарыстаў. У канцы годы ён нібыта арганізаваў напад на амерыканскі эсмінец ля ўзбярэжжа Емена. Акцыя зрабіла яго прыкметным у Аль-Каідзе, і ён стаў кіраўніком аперацый на Аравійскім паўвостраве. Праз чатыры гады еменскі суд за напад на амерыканскі эсмнінец завочна прысудзіў аль-Нашыры да смяротнага пакарання.
У лістападзе 2002 года затрыманы ў ААЭ і трапіў у амерыканскую турму Гуантанама. Перад тым некаторы час знаходзіўся на таемных аб’ектах ЦРУ ў Польшчы і ТайландзеGoldman, Adam, "The hidden history of the CIA’s prison in Poland", The Washington Post, January 23, 2014, а таксама ў Літве, Марока і Румыніі. У зняволенні Нашыры пацярпеў ад катаванняў. У 2005 годзе ЦРУ знішчыла запісы допытаў з ім.
У снежні 2008 года перад ваеннай камісіяй Гуантанама Злучаныя Штаты прад’явілі аль-Нашыры першыя афіцыйныя абвінавачванніSalon.com, "Goodbye to Guantanamo? ", December 23, 2008. Прыкметна, што яны былі зняты ў лютым 2009 года і адноўлены ў 2011-м. Мужчына падазраваўся ў ваенных злачынствах, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне. Адвакаты вязня назвалі працэс паказальным .
ЕСПЧ 24 ліпеня 2014 года Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў, што Польшча парушыла Еўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека, бо ў 2002—2003 гадах яна дазволіла ЦРУ ўтрымліваць і катаваць аль-Нашыры на сваёй тэрыторыі. Суд абавязаў польскі ўрад выплаціць яму 100 000 еўра ў якасці кампенсацыі шкоды.
31 мая 2018 года аналагічнае рашэнне апублікавана па Румыніі і Літве. Яны таксама парушылі правы аль-Нашыры, утрымліваючы яго на сваёй тэрыторыі ў 2003—2005 і 2005—2006 гадах адпаведна. Краінам было загадана выплаціць аналагічную суму. Сям’я Стрыечын брат, Джыхад Махамад Алі аль-Макі, быў адным з тэрарыстаў-смяротнікаў, якія самападарваліся ў амерыканскім пасольстве ў Кеніі ў 1998 годзе.
Катэгорыя:Затрыманыя прывіды Катэгорыя:Члены Аль-Каіды