NCSA Mosaic — адзін з першых шырока даступных вэб-браўзераў, які адыграў важную ролю ў папулярызацыі Сусветнага павуціння і Інтэрнэту ўвогуле. Падтрымліваў некалькі інтэрнэт-пратаколаў, напрыклад, HTTP, FTP і Gopher. Яго папулярнасці спрыялі інтуітыўны інтэрфейс, надзейнасць і простая ўстаноўка. Mosaic — гэта першы браўзер, які адлюстроўваў выявы разам з тэкстам, а не ў асобным акне. Яго часта называюць першым графічным вэб-браўзерам, аднак насамрэч да яго існавалі менш вядомыя WorldWideWeb, Erwise і ViolaWWW.
Mosaic быў распрацаваны ў Нацыянальным цэнтры суперкамп’ютарных праграм (, скарочана NCSA) пры Універсітэце Ілінойса ў 1992 годзе. NCSA выпусціла яго ў 1993 годзе.
З 1995 года Netscape Navigator паступова захопліваў рынак. У выніку гэтага ў Mosaic засталася толькі нязначная частка карыстальнікаў. NCSA спыніла распрацоўку і падтрымку браўзера 7 студзеня 1997 года.
Microsoft атрымала ліцэнзію на выкарыстанне зыходнага кода Mosaic пры стварэнні Internet Explorer у 1995 годзе.
Гл. таксама Спіс браўзераў
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Браўзеры пад POSIX-сістэмы Катэгорыя:Гісторыя Інтэрнэта Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1993 годзе