Кру́пня — С. 79. — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Жадунь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўка Клімавіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Касцюковічы. Цячэ на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, меліярацыйнымі каналамі. Схілы даліны стромкія, вышынёй да 20 м. Пойма вузкая, у верхнім і ніжнім цячэнні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (вёска Крупня Клімавіцкага раёна — вёска Карабанава Касцюковіцкага раёна), у высокай плыні слабазвілістае. Берагі натуральнага рэчышча стромкія, вышынёй 0,5—1 м. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Каля ракі населеныя пункты Сакалоўка, Крупня, Леанполле, Халдзееўка (Клімавіцкі раён), Калодзезькі, Чарчонаўка, Вязавец, Карабанава, Прусіна (Касцюковіцкі раён).

Літаратура

Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Беседзі