Дэмікатон (), таксама дэмітон (), дзіміцье — шчыльная і жорсткая падвойная баваўняная тканіна атласнага . Для вытворчасці дэмікатону выкарыстоўвалася падвойная, добра скручаная пража нізкіх нумароў. Дэмікатон выпускалі аднакаляровым, часам досыць яркіх тонаў, у трох відах: падкладачным, простым і цяжкім.
Носкі, моцны і даўгавечны дэмікатон ішоў на пашыў верхняга адзення, цёплых халатаў, пакрыцця футраў і карыстаўся попытам у людзей сярэдняга дастатку — дробных чыноўнікаў і бедных гараджан. М. В. Гогаль у «» ў апісанні арцельшчыка паказвае на дэмікатонавы сурдут, тым самым падкрэсліваючы нязначнае грамадскае і бядотнае матэрыяльнае становішча чалавека. У ў «» у зялёнае ватовае паліто з грубага і жорсткага, як , дэмікатону апрануты канюшы Капітон Авяр’янавіч. У доўгім дэмікатонавым сурдуце з сурвэткай у руцэ сустракаў карчмарны слуга.
Літаратура Беловинский Л. В. Демикотон // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 167. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4. Глинкина Л. А. Демикотон // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 91. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5. Кирсанова Р. М. Демикотон // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 76. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
Катэгорыя:Баваўняныя тканіны