Ганна Кардзялюк (, Маларыта — , Гродна, Беларусь) — беларуская футбалістка. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пасля шлюбу ўзяла прозвішча Пруднікава.

Клубная кар’ера З 2011 па 2012 год выступала за брэсцкую «Вікторыя-86». Пазней паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і пераехала ў Гродна. Там пачала гуляць за міні-футбольныя каманды «Рэгіён-ГрДУ» і «Ніва». Брала ўдзел у першых трох чэмпіянатах Беларусі.

У 2013—2015 гадах працавала ў Маларыцкай раённай паліклініцы. Потым з 2015 па 2018 год у ДУЗ «ДАКБ МР» у Гродна. З 2018 года пачала працаваць лекарам-траўматолагам-артапедам у Лідскай ЦРБ, Ліда, а з 2019 года — у ДУ «АДСМ» Ліды.

У жніўні 2018 года ўвайшла ў медычнай штаб жаночай зборнай Беларусі першага склікання. Была ўрачом жаночай зборнай Беларусі па міні-футболе.

28 снежня 2021 года ў яе нарадзілася дачка.

18 лютага 2022 года памерла ад наступстваў перанесенай раней каранавіруснай інфекцыі.

Крыніцы

Спасылкі В Гродно умерла 27-летняя экс-футболистка, которая после завершения карьеры работала врачом Кто Анна Корделюк и как умерла Памерла 27-гадовая экс-футбалістка і доктарка Ганна Кардзялюк От коронавируса умерла 27-летняя экс-футболистка Анна Корделюк

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Ігракі ЖФК Вікторыя-86 Брэст Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта