Ліхтэнберг () — адміністрацыйная акруга ў Берліне. Утварылася ў час адміністрацыйнай рэформы 2001 г. у выніку зліцця акруг Ліхтэнберг і Гоэншонгаўзен.

Раёны Акруга Ліхтэнберг складаецца з дзесяці раёнаў: Фрыдрыхсфельдэ; Карлсгорст; Ліхтэнберг; Фалькенберг; Мальхаў; Вартэнберг; Ной-Гоэншонгаўзен; Альт-Гоэншонгаўзен; Фенпфуль; Румельсбург.

На тэрыторыі акругі Ліхтэнберг размешчаны ландшафтны парк Герцбергэ і Евангелічная клініка каралевы Лізаветы Герцбергэ.

Спасылкі

Катэгорыя:Адміністрацыйныя акругі Берліна Катэгорыя:1920 год у Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе