Канва́ () — сеткаватая баваўняная (часам ільняная) тканіна. Ужываецца як аснова або трафарэт пры вышыванні, часам як пракладачны матэрыял у адзенні.

Для вышыўкі ў асноўным выкарыстоўваецца канва Аіда, радзей канва раўнамернага перапляцення і нераўнамернага.

Канва Аіда складаецца з чыстай бавоўны. Гэта жорсткая тканіна, ніткі жорстка ўплецены адна ў іншую, такое перапляценне стварае добра пазначаныя квадраты, якія лёгка лічыць. Канва раўнамернага перапляцення шчыльней, без выразна пазначаных квадратаў. Вышываюць на ёй праз 3-4 ніткі.

Літаратура

Канва // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 241—243.

Спасылкі

Агляд і параўнанне тканін для вышыўкі Разлік неабходнага памеру канвы для вышыўкі

Катэгорыя:Баваўняныя тканіны Катэгорыя:Вышыўка