Абу аль-Хусейн Аль-Хусейні Аль-Курашы (; пам. ) — чацвёрты халіф Ісламскай дзяржавы з 30 лістапада 2022 па 29 красавіка 2023 года.
Далучыўся да групоўкі ў 2013 годзе. Пасля смерці папярэдняга лідара Абу аль-Хасана абвешчаны халіфам.
30 красавіка 2023 года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвясціў, што напярэдадні, 29 красавіка, Нацыянальная разведвальная арганізацыя Турцыі высачыла і забіла Абу аль-Хусейна. Пазней гэта пацвердзілася.
3 жніўня афіцыйны прадстаўнік Ісламскай дзяржавы Абу Хузейфа аль-Ансары афіцыйна абвясціў пра смерць Аль-Курашы. Новым лідарам баевікоў стаў Абу Хафс аль-Хашымі аль-Курашы.
Зноскі
Катэгорыя:Забітыя ў выніку аперацый спецслужбаў Катэгорыя:Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму Катэгорыя:Члены Ісламскай дзяржавы