Надзея Іванова (4 студзеня 1952, Глыбокае, Віцебская вобласць, Беларусь — 25 лістапада 2020, Мінск, Беларусь) — адна з першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзей.

Жыццяпіс Нарадзілася ў Глыбокім, жыла ў Расонах і Светлагорску, дзе працавала прадзільшчыцай і эканамісткай. У 1980-х гадах пераехала ў Мінск і працавала трамвайніцай. У 1989 годзе была кіроўцай трамвая, які ўдзельнічаў у адной з першых у БССР рэкламных кампаній беларускага брэнду — газеты «Чырвоная змена». Ганарылася, што была адзінай трамвайніцай, хто камунікавала з пасажырамі па-беларуску.С. Трусевіч Трамвай Надзея // Чырвоная змена. — 1989. — В. 156—157 (13137) 12 жніўня. — С. 1. Расповеды пра гэты працоўны перыяд ляглі ў аснову апавядання Ў. Гарбацкага «Трамвайніца»Уладзіслаў Гарбацкі, Маці геяў. Новы час, 27-11-2020, https://novychas.online/asoba/maci-hejau.

Пасля камінг-аўту сына зацікавілася ЛГБТК-актывізмам, далучылася да бацькоўскага клубу «Community Centre» ў Мінску.

У лістападзе 2020 году памерла ад анкалагічнай хваробыУладзіслаў Гарбацкі, Маці геяў. Новы час, 27-11-2020, https://novychas.online/asoba/maci-hejau.

Дзейнасць Надзея Іванова актыўна ўдзельнічала ў нешматлікай тады супольнасці бацькоў ЛГБТК-людзей. Публічна выступала і заклікала бацькоў не адварочвацца ад сваіх дзяцей, якія ідэнтыфікуюць сябе як ЛГБТК. Удзельнічала ў працы бацькоўскага клубу Community Centre для псіхалагічнай дапамогі і кансультавання бацькоўCommunity Centre для ЛГБТ+ и их близких, https://www.facebook.com/belaruscommunitycentre/. Прадстаўляла беларускую супольнасць бацькоў на міжнародных сустрэчах у Кіеве і Львове, удзельнічала ў публічных акцыях у падтрымку правоў геяў і лесбіянак у рэгіёне. Прымала ўдзел ў гей-прайдах у Мінску, Кіеве і Лондане.Уладзіслаў Гарбацкі, Маці геяў. Новы час, 27-11-2020, https://novychas.online/asoba/maci-hejau Прыняла ўдзел у праекце #stophateby для актывізацыі бацькоў і блізкіх ЛГБТК+ людей у падтрымку сваіх дзяцей і супраціву мове варожасці да ЛГБТК+История вторая. Надежда. #stophateby​ на YouTube, https://www.youtube.com/watch?v=OIOzSOeHOZ0&hl=be&ab_channel=J4TBelarus.

Адкрыты ліст да арцыбіскупа Кандрусевіча Увосень 2019 году напісала адкрыты ліст арцыбіскупу Кандрусевічу, які ўзначаліў кампанію па зборы подпісаў да звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі аб увядзенні крымінальнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Яна звяртала ўвагу арцыбіскупа на адсутнасць пастырскай апекі ЛГБТК людзей у Беларусі і заклікала спыніць святароў і касцёльныя структуры ад удзелу ў крыміналізацыі жыцця такіх людзей, як ейны сынНечаканы паварот: да мітрапаліта Кандрусевіча звярнулася маці хлопца з ЛГБТ katolik.life, https://katolik.life/bel/news/tserkov/item/4179-neozhidannyj-povorot-k-mitropolitu-kondrusevichu-obratilas-mat-parnya-iz-lgbt.html. Ліст падпісалі 314 чалавек.

Крыніцы

Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Святога Панкрата Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Лондане Катэгорыя:Памерлі ў 2020 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:ЛГБТ у Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Памерлі 25 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся 4 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбокім Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы