Рэчыцкія могілкі — закрытыя могілкі Брэста, размешчаныя па вуліцы Пісьменніка Смірнова. Назву атрымалі ад былой вёскі Рэчыцы. Закрыты для пахаванняў у 1984 годзе. Плошча складае 2 га.

У брацкай магіле савецкіх воінаў пахаваны 26 чалавек, якія загінулі ў чэрвені 1941 года пры абароне граніцы, сярод іх малодшыя лейтэнанты Н. Г. Зімін, П. П. Селязнёў, старшына І. Ф. Рэхін і 65 савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні вёсак Рэчыца і Клейнікі. У 1984 годзе на магіле пастаўлены помнік.

Спасылкі

Катэгорыя:Могілкі Брэста Катэгорыя:Вуліца Пісьменніка Смірнова (Брэст)