Страматапараідэ́і (Stromatoporoidea) — група выкапнёвых каланіяльных марскіх беспазваночных. Сістэматычнае становішча дакладна не вызначана. Умоўна адносяць да ; раней іх прылічалі да . Налічваецца некалькі сямействаў і каля 70 (больш за 70) родаў.

Вядомыя з ардовіка. Зніклі ў карбоне, зноў з’явіліся ў трыясе. У мелавым перыядзе набылі новы росквіт і канчаткова вымерлі ў яго канцы. Жылі ў цёплай мелкаводнай зоне мораў. Памеры складалі ад некалькіх міліметраў да двух і больш метраў у папярочніку. Мелі вапнавы шкілет рознай формы, які складаўся з гарызантальных пласцінак, злучаных вертыкальнымі слупкамі. На паверхні — сістэма каналаў (астрарыз), якая складалася з аднаго вертыкальнага і адыходзячых ад яго на розных узроўнях гарызантальных галінастых каналаў. У сілуры і дэвоне з’яўляліся асноўнымі ўтваральнікамі каралавых рыфаў. Маюць значэнне для стратыграфіі сілурыйскіх і дэвонскіх адкладаў.

На тэрыторыі Беларусі рэшткі выяўлены ў адкладах сілуру і дэвону.

Крыніцы

Літаратура

Строматопороидеи (Stromatopora) // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. Строматопороидеи верхнего ордовика и силура Приполярного Урала : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата геолого-минералогических наук: 25.00.02 / Антропова Евгения Викторовна; [Институт геологии Коми научного центра Уральского отделения Российской академии наук] — Сыктывкар, 2007.

Спасылкі

Антропова Е. В. Актуальные проблемы изучения строматопороидей // Вестник института геологии Коми научного центра Уральского отделения РАН, 2004, № 11. Хромых В. Г. Древнейшие роды строматопороидей // Геология и геофизика, 1999, т. 40, № 2, с. 221—223. Антропова Е. В. Строматопороидеи как основные строители органогенных структур в силуре на Западном склоне Приполярного Урала // Электронная бібліятэка « Научное наследие Урала» Уральскага аддзялення РАН Stromatoporoidea // Palaeos Camilla Souto Stromatoporoids // University of California Museum of Paleontology (UCMP) Digital Encyclopedia of Ancient Life // Paleontological Research Institution

Катэгорыя:Вымерлыя жывёлы Катэгорыя:Губкі