Нанка (ад назвы кітайскага горада Нанкін) — трывалая баваўняная тканіна, як правіла, буравата-жоўтага колеру. Выкарыстоўваецца для вырабу наждачнага палатна і пры пашыве футравых вырабаў, галаўных убораў. Зроблены з нанкі — на́нкавы.
у зборніку «Таваразнаўства сырых прадуктаў і мануфактурных вырабаў» пісаў, што нанку вырабляюць з бавоўніка сорту Gossypium religiosum, прыродны яе колер не пагаршаецца з часам і пры мыцці. Таксама ён пісаў, што ў Манчэстэры, у прырэйнскай Прусіі і ў Саксоніі для афарбоўкі нанкі выкарыстоўваюць вокіс жалеза.
Н. Сасніна, І. Шангіна ў ілюстраванай энцыклапедыі «Рускі традыцыйны касцюм» пішуць, што нанка выраблялася «на трох рамізках» саржавым перапляценнем. У XIX стагоддзі нанка была адной з самых танных тканін, якія выпускаліся рускімі фабрыкамі.
У культуры У рускай класічнай літаратуры нанкавае адзенне часта згадваецца ў XIX стагоддзі: у Льва Талстога ў «Вайне і міры», у Гогаля ў «», у Тургенева ў «» і «», а таксама ў Дастаеўскага ў «Злачынстве і пакаранні».
Крыніцы
Літаратура Андреева Р. П. Нанка // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 256. — ISBN 5-86617-030-2. Нанка // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 51—52. Соснина Н., Шангина И. Русский традиционный костюм. Иллюстрированная энциклопедия. — : «Искусство-СПБ», 2006 (або пазнейшыя перавыданні). — Стр. 396.
Спасылкі
Товаровѣдѣніе сырыхъ продуктовъ и мануфактурныхъ издѣлій. // Составилъ Ф. Лесгафтъ. — ; : Изд. М. О. Вольфа. — 1875. Изданіе второе. — Том 1. — Стр. 252. Муллер Н. Жаконет, шанжан и другие. — журнал «Наука и жизнь» 1984, № 10. Стр. 133. Р. М. Кирсанова. Нанка // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 186. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
Катэгорыя:Баваўняныя тканіны