Хову-Аксы (, ) — сяло, цэнтр Чэды-Хольскага кажууна Рэспублікі Тыва. Размешчана на рацэ Элегест, за 115 км на паўднёвы захад ад Кызыла. У 1956—2005 гадах — пасёлак гарадскога тыпу. Насельніцтва — 3612 чалавек (2021).

З 1970 па 1991 год у Хову-Аксы працаваў буйны прамысловы камбінат «Тувакобальт», які вырабляў медна-нікель-кобальтавы канцэнтрат. У маі-чэрвені 1990 года ў Хову-Аксы адбыліся сутыкненні на міжэтнічнай глебе.

Катэгорыя:Населеныя пункты Тывы