Галіна Іванаўна Захаркіна (нар. 28 ліпеня 1946, г. Варонеж, Расія) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1983), дацэнт (1983).
Біяграфія Нарадзілася 28 ліпеня 1946 года ў Варонежы. Руская па нацыянальнасці. Бацька — ваенны, калі Галіне было шэсць гадоў, яго перавялі ў Беларусь. Маці — ветэран працоўнага фронту, у час Вялікай Айчыннай вайны сямнаццацігадовай дзяўчынкай працавала вадзіцелем грузавой машыны. Галіна скончыла сярэднюю школу № 12 горада Бабруйска. Займалася ў кружцы малявання ў гарадскім Доме піянераў і школьнікаўГ. И. Захаркина: «Главное помнить, что архитектор работает для людей!» 28 июля 2016.
З першага разу паступіць ў Беларускі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць «Архітэктура» не ўдалося. Працавала на Бабруйскім заводзе РТВ. Ёй прапаноўвалі мэтавае навучанне па спецыяльнасці «Хімія», але яна адмовілася і з другога разу паспяхова паступіла на архітэктуру.
Скончыла ў 1970 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1970—1972 гадах па размеркаванні працавала асістэнткай кафедры архітэктуры ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Тут пазнаёмілася Юрыем Бакаліным, які працаваў на кафедры фізікі і займаўся тэхналогіямі шклаэмалевых пакрыццяў. Ён пісаў дысертацыю на сушуканне ступені доктара тэхнічных навук і звярнуўся да загадчыка кафедры з просьбай даць яму ў памочнікі архітэктара, бо для яго было важна ўлічыць архітэктурнае бачанне прымянення гэтага матэрыялу ў архітэктуры і будаўніцтве. У памочніцы была выбрана Захаркіна. Праз два гады працы ў інстытуце ёй вылучылі месца для паступлення ў мэтавую аспірантуру. Скончыла аспірантуру ў 1975 годзе, абараніўшы дысертацыю «Праектаванне і прымяненне архітэктурна-будаўнічых вырабаў з эмаляванага металу».
З 1975 года па размеркаванні ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, дзе пазнаёмілася з будучым мужам Леанідам Фёдаравічам Калмыкавым. Дацэнт кафедры будаўнічых канструкцый, з 2003 года на кафедры архітэктуры, у 2003—2014 — загадчыца кафедры.
Навуковыя інтарэсы: архітэктурнае праектаванне; рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў.
Рэпрэсіі У межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрымана 25 мая 2023 года і аштрафавана на 2 960 рублёў (80 базавых велічыняў)77-гадовую Галіну Захаркіну аштрафавалі на 2 960 рублёў // Вясна / Правы чалавека ў Беларусі.
Сям’я У шлюбе з Леанідам Фёдаравічам Калмыкавым (пам. 1994), кандыдатам тэхнічных навук.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі