Туаль ( — палатно; ад  — «сетка») — натуральная баваўняная тканіна з , разнавіднасць «». У Францыі словам «туаль» спачатку называлі вельмі тонкую аднакаляровую шаўковую тканіну ( — паўночнае палатно), а затым любыя натуральныя тканіны — ад ільнянога палатна да парусіны. У Расійскай імперыі яе так і называлі: туальдэнор Кирсанова Р. М. Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 280. За межамі Францыі гэта назва спачатку мела тое ж значэнне, але з другой паловы XVIII стагоддзя яно пераважна выкарыстоўваецца ў значэнні «баваўняная тканіна з набіваным малюнкам». Скарочана ад , літаральна «тканіна з Жуі» па назве знакамітай , заснаванай у 1760 годзе нямецкім прадпрымальнікам, малявальшчыкам і гравёрам (1738—1815).

Туаль-дэ-Жуі з’явілася ў Францыі ў якасці больш даступнай замены дарагога чынца, экспартаванага з Індыі. У адрозненне ад апошняга, малюнак туалі друкавалі адной або двума фарбамі, дэкаратыўнасць дасягалася дзякуючы разнастайным кветкавым, пейзажным і іншым матывамх. Для традыцыйнай французскай «туалі з Жуі» найбольш уласцівыя і неакласічны сюжэт.

Акрамя назвы тканіны, у мадэльным бізнэсе словам «туаль» называюць першы ўзор новай мадэлі адзення, пашыты з кравецкага палатна — грубай бязі.

Літаратура

Туаль // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 1049.

Катэгорыя:Івелін Катэгорыя:З’явіліся ў 1760 годзе Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны Катэгорыя:Льняныя тканіны