Вель () — рака ў Архангельскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Вага (басейн Паўночнай Дзвіны). Даўжыня — 223 км, плошча басейна — 5390 км², сярэдні гадавы расход вады 47,7 м³/с (в. Баламутаўская).
Вель бярэ пачатак з балот у заходняй частцы Конашскага ўзвышша на поўдзень ад пасёлка Конаша. У вярхоўях цячэ ў слабавыяўленай даліне, ніжэй — у шырокай даліне, дзе рака моцна пятляе, да нізоўяў даліна звужаецца. Асноўны напрамак цячэння — на ўсход. У верхнім цячэнні берагі лясістыя і забалочаныя, у нізоўях больш заселеныя. Раней па рацэ праводзіўся сплаў.
У вусці Шонашы знаходзяцца пасёлак Усць-Шонаша і вёска Усць-Шонаша, у вусці Ялюгі — вёска Хазьміно, у месцы ўпадзення ракі Вель у Вагу размешчаны горад Вельск.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны