Ашынскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі. Афіцыйная назва адміністрацыйнага раёна: горад Аша і Ашынскі раён.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Аша (мае статус горада з тэрытарыяльным раёнам).

Геаграфія Знаходзіцца на захадзе Чалябінскай вобласці. Мяжуе з Рэспублікай Башкартастан. Плошча — 2792 км², з якіх на сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 35,9 тыс. га.

Гісторыя Узнік 12 лістапада 1960 года ў выніку перайменавання Міньярскага раёна і пераносу раённага цэнтра ў Ашу. 21 снежня 1995 года на тэрыторыі раёна быў скасаваны Волкаўскі сельсавет.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Чалябінскай вобласці