Карыя авальная (Carya ovata) — від раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Лістападнае дрэва да 30 м вышынёй. Лісце пёрыстае, скідваецца на зіму.
Арэал Расце ў лісцевых лясах у далінах рэк на ўсходзе ЗША ад Канзаса і ў Канадзе на крайнім паўднёвым усходзе. Кара ў дрэва адслойваецца доўгімі тоўстымі пласцінкамі. Канцы такіх пласцін загнутыя, таму ствол дрэва здаецца кудлатым.
Гаспадарчае значэнне Увосень расліна вельмі маляўнічая. Аднак павольны рост і дрэнная прыжывальнасць робяць карыю авальную нявыгаднай культурай для азелянення. Драўніна шчыльная і трывалая, таму ідэальна падыходзіць для вырабу ручак інструментаў.
Папулярныя дровы для вэнджання мяса, бо маюць характэрны прыемны пах.
Дробныя арэхі ядомыя, маюць салодкі смак.
Галерэя
Літаратура Ліс. — К.Махаон-Україна, 2008. — 304 с., іл. — С. 136
Катэгорыя:Арэхавыя