Уфцюга () — рака ў Краснаборскім раёне Архангельскай вобласці Расіі, правы прыток Паўночнай Дзвіны.
Геаграфія Даўжыня — 236 км, плошча вадазборнага басейна — 6300 км². Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэднегадавы расход вады — за 55 км ад вусця 37,5 м³/с. Замярзае ў другой палове кастрычніка — лістападзе, адкрываецца ў канцы красавіка — першай палове мая. Сплаў лесу і суднаходства актыўна развіваліся толькі за савецкім часам. Паводле даных на 1984 год Уфцюга была суднаходная ад прыстані Кулікова. Найбольш буйныя прытокі — Мацьма, Сетра, Лахома.
З 2015 года частка басейна вярхоўяў Уфцюгі ўваходзіць у склад Уфцюга-Ілешскага заказніка.
Крыніцы
Катэгорыя:Прытокі Паўночнай Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці