Леся Віктараўна Цурэнка (нар. 30 мая 1989, Уладзімірэц, СССР) — украінская тэнісістка; пераможца чатырох турніраў WTA у адзіночным разрадзе.
Біяграфія Адна з дзвюх дачок Віктара і Ларысы Цурэнка. Бацька калісьці працаваў у міжнародных арганізацыях, звязаных з атамнай энергетыкай, а маці была эканамістам. Старэйшая сястра Аксана працуе адвакатамБіяграфія на сайце WTA.
Нарадзілася ў паселішчы гарадскога тыпу Уладзімірэц Ровенскай вобласці, Украіна. Пачала гуляць у тэніс у шэсць гадоў, пры падтрымцы бацькоў.
Улюбёны ўдар — бэкхенд.
Спартыўная кар’ера Пачатак кар’еры Цурэнка пачала прафесійную кар’еру ў 2007 годзе. У верасні таго года яна ўпершыню выйшла ў фінал у адзіночным і парным разрадах на турнірах з цыклу ITF, зрабіўшы гэта на 10-тысячніку ў Баку. Першы тытул украінка выйграла ў маі на 10-тысячніку ITF у Адане. У верасні 2008 года яна ўпершыню перамагла ў парных спаборніцтвах на 25-тысячніку ў Алфен-ан-дэн-Рэйне, а ў кастрычніку таксама ў парах выйграла 50-тысячнік у Падольску. У маі 2009 года Цурэнка выйграла ў пары з брытанкай Наомі Кавадэй яшчэ больш статусны турнір з цыклу ITF, перамогшы на 100-тысячніку ў Яханесбургу. У верасні яна дэбютавала ў асноўных спаборніцтвах WTA-туру, прабіўшыся праз кваліфікацыю на турнір у Ташкенце.
У студзені 2011 года Цурэнка, прайшоўшы тры раунды кваліфікацыйнага адбору Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, упершыню згуляла ў асноўнай сетцы турніру серыі Вялікага шлема і змагла даграць да другога раўнда. У лютым яна ўпершыню згуляла за зборную Украіны ў розыгрышы Кубку Федэрацыі. У 2011 годзе Леся ввйграла тры турніры цыклу ITF.
У лютым 2012 года Цурэнка ўпершыню выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA, трапіўшы ў гэту стадыю на зальным турніры ў Мемфісе. У маі ў сусветным рэйтынгу яна ўпершыню здолела трапіць у топ-100.
2013—2016 thumb|right|200px|Цурэнка на Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2015 года На старце сезона 2013 года Цурэнка ў якасці лакі-лузера здолела трапіць на турнір у Брысбене, дзе дайграла да паўфіналу. На Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі яна прабілася праз кваліфікацыю і змагла выйграць два матчы, прайшоўшы ў трэці раўнд. У сакавіку Леся, таксама пачаўшы з кваліфікацыі, выйшла ў трэці раўнд прэстыжнага Прэм’ер-турніру ў Індыян-Уэллсе. У чэрвені яна згуляла ў чвэрцьфінал на траве в Хертогенбосе. Агулам сезон украінская спартсменка правяла даволі роўна. Усяго ў тым годзе Леся правяла 53 сустрэчы, 26 з якіх — выйграла, а ў 27 — саступіла. У рэйтынгу яна стабільна заняла пазіцыю ў другой палове першай сотні.
У 2014 годзе яе рэзультаты нязначна пагоршыліся. Не заўсёды па рэйтынгу яна трапляла на турніры асноўнага туру. У жніўні Цурэнка згуляла ў фінале 100-тысячніка ITF у Ванкуверы. У верасні, пачаўшы свой шлях з кваліфікацыі, здолела дайграць да паўфінале турніру ў Ташкенце.
У 2015 годзе Цурэнка сур’ёзна дадала. У сакавіку на турніры вышэйшай катэгорыі з серыі Прэм’ер яна здолела выйсці ў чвэрцьфінал і з улікам матчаў кваліфікацыі атрымала шэсць перамог запар. У другім раўндзе таго турніру ўпершыню ў кар’еры перамагла тэнісістку з топ-10, перамогшы Андрэю Петкавіч. У чацвёртым раўндзе яна дадала да гэтага выйграш у № 7 рэйтынгу Эжэні Бушар. У ліпені яна здабыла сваю першую перамогу ў WTA-туры. Цурэнка здолела перамагчы на турніры ў Стамбуле, прайграўшы на шляху да фіналу толькі адзін сэт, і ў фінале якога перайграла Урсулу Радваньскую — 7:5, 6:1.
У жніўні 2015 года Цурэнка на Прэм’ер-турніре ў Таронта здолела, пачаўшы з кваліфікацыі, дайсці да чвэрцьфіналу, на шляху да якога перайграла ў другім раўндзе № 9 сусветнага рэйтынгу Гарбінью Мугурусу. На турніры ў Нью-Хейвене яна дамаглася выхаду ў паўфінал. Наступны паўфінал яна згуляла ўжо ў кастрычніку на турніры ў Маскве. За год яна дадала больш за 60 пазіцый у рэйтынгу і заняла па выніках 2015 года 33-яе месца.
У 2016 годзе першы раз да чвэрцьфіналу дасталася ў маі на турніры ў Нюрнбергу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША ўкраінка здолела выйсці ў чацвёрты раўнд. У верасні яна выйграла другі турнір у туры, здабыўшы перамогу на турніры ў Гуанчжоу. У фінале перамагла Алену Янкавіч 6:4, 3:6, 6:4. Пасля гэтага выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ў Ташкенце.
2017—2020 thumb|left|230px|Цурэнка на Уімблданскім турніры 2017 года На першым для сябе турніры ў Хобарце сезона 2017 года Цурэнка здолела выйсці ў паўфінал, але не згуляла гэты матч, зняўшыся з турніру. На пачатку сакавіка адбылася яе трэцяя перамога на турніры WTA. Яна выйграла турнір у мексіканскім горадзе Акапулька. Характэрна, што падчас турніру суперніцы Цурэнка двойчы адмаўляліся ад працягнення сустрэчы. У фінале Цурэнка перайграла францужанку Крысціну Младэнавіч — 6:1, 7:5. Пасля гэтай перамогі ва ўкраінкі адбылося сур’ёзнае падзенне і яна прайграла сем матчаў запар. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі яна змагла выйграць два матчы запар і ўпершыню прайсці ў трэці раўнд на гэтым турніры.
Перайшоўшы ў чэрвені 2017 года на траву, Цурэнка выйшла ў паўфінал турніру ў Хертагенбасе. На Уімблданскім турніры, як і на Ралан Гарос, яна ўпершыню згуляла ў трэцім раўндзе. Найлепшым вынікам у летняй хардавай частцы сезона для яе стаў выхад у чвэрцьфінал турніру ў Станфардзе. Да канца сезона яшчэ раз змагла выйсці ў 1/4 фіналу — у кастрычніку на турніры ў Маскве.
У студзені 2018 года Цурэнка паўтарыла паўфінал мінулага года на турніры ў Хобарце, дзе саступіла румынскай тэнісістцы Міхаэле Бузарнеску. На пачатку сакавіка яна змагла абараніць свой тытул на турніры ў Акапулька. Цурэнка прайграла толькі адзін сэт за ўвесь турнір у фінале, у якім перамагла Штэфані Фёгеле з лікам 5:7, 7:6(2), 6:2. Пасля таго, як турнір пераехаў на хард у 2014 годзе, Леся Цурэнка стала першай у гісторыі спаборніцтваў тэнісісткай, якая стала яго пераможцай двойчы запар. Да Адкрытага чэмпіянату Францыі яна выступала няўдала, а на кортах Ралан Гарос змагла палепшыць сваё дасягненне для гэтага турніру і прайшла ў чацвёрты раўнд.
У чэрвені 2018 года Цурэнка прайшла ў чвэрцьфінал турніру на траве ў Бірмінгеме. У жніўні на Прэм’ер-турніры ў Цынцынаці яна змагла выйсці ў чвэрцьфінал і перайграць у другім раўндзе № 9 у свеце Гарбінью Мугурусу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна ўпершыню змагла выйсці ў чвэрцьфінал турніру серыі Вялікага шлема. У ходзе турніру Цурэнка змагла перамагчы Алісан ван Эйтванк, другую ракетку свету Караліну Вазняцкі, Кацярыну Сінякову і Маркету Вандроўшаву. У 1/4 фіналу яна прайграла выніковай пераможцы турніру Наомі Осацы. Рэзультат, дасягнуты ў ЗША, дазволіў украінскай тэнісістцы падняцца ў топ-30.
На старце сезона 2019 года Цурэнка на турніры ў Брысбене здолела прабіцца ў фінал. У вырашальным матчы ў трох сэтах яна саступіла чэшскай тэнісістцы Караліне Плішкавай — 6:4, 5:7, 2:6. У паўфінале яна змагла перайграць № 5 у свеце Наомі Осаку — 6:2, 6:4. У сярэдзіне лютага Цурэнка дасягнула найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу, заняўшы 23-е месца. У маі на Ралан Гарос яна дайшла да трэцяга раўнда. Цалкам сезон яна дайграць не змагла, атрымаўшы траўму локця, Цурэнка не гуляла са жніўня да канца года.
Вяртанне на корт адбылося ўжо ў 2020 годзе. Набіраючы гульнявую практыку, Цурэнка выступала ў тым ліку на турнірах з цыклу ITF і ў лютым згуляла ў фінале 100-тысячніка ў Каіры.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 130 2021 119 806 2020 146 145 2019 70 142 2018 27 337 2017 42 164 2016 58 1 119 2015 33 354 2014 96 525 2013 70 2012 102 484 2011 120 213 2010 184 142 2009 265 127 2008 353 280 2007 663 844
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (6)
Перамогі (4) Легенда: Турніры Вялікага шлема (0*) Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) Premier Mandatory / WTA 1000 Mandatory (0) Premier 5 / WTA 1000 (0) Premier / WTA 500 (0) International / WTA 250 (4)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (4*) Зал (0) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (4) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 26 ліпеня 2015 Стамбул, Турцыя Хард Урсула Радваньская 7-5 6-1 2. 24 верасня 2016 Гуанчжоу, Кітай Хард Алена Янкавіч 6-4 3-6 6-4 3. 4 сакавіка 2017 Акапулька, Мексіка Хард Крысціна Младэнавіч 6-1 7-5 4. 3 сакавіка 2018 Акапулька, Мексіка (2) Хард Штэфані Фёгеле 5-7 7-6(2) 6-2
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 6 студзеня 2019 Брысбен, Аўстралія Хард Караліна Плішкава 6-4 5-7 2-6 2. 5 лютага 2023 Хуахін, Тайланд Хард Чжу Лінь 4-6 4-6
Фіналы турніраў ITF у адзіночным разрадзе (13)
Перамогі (6) Легенда: 100.000 USD (0+1*) 80.000 (75.000**) USD (0) 60.000 (50.000**) USD (0+3) 25.000 USD (4+4) 15.000 (10.000**) USD (2) ** прызавы фонд да 2017 года Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (3+4*) Зал (4+3) Грунт (2+2) Трава (0) Адкрытае паветра (2+5) Дыван (1+2) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 4 мая 2008 Адана, Турцыя Грунт Вівіян Сеньіні 4-6 6-1 6-1 2. 19 кастрычніка 2008 Харкаў, Украіна Дыван(i) Эліна Гасанава 6-3 6-1 3. 13 лістапада 2010 Мінск, Беларусь Хард(i) Рышэл Хогенкамп 6-3 6-2 4. 25 верасня 2011 Тбілісі, Грузія Грунт Рэка-Луца Яні 7-6(3) 6-3 5. 6 лістапада 2011 Стамбул, Турцыя Хард(i) Ірына Храмачова 6-1 7-5 6. 20 лістапада 2011 Браціслава, Славакія Хард(i) Караліна Плішкава 7-5 6-3
Паражэнні (7) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 8 верасня 2007 Баку, Азербайджан Грунт Цінацін Каўлашвілі 3-6 4-6 2. 14 лютага 2010 Стакгольм, Швецыя Хард(i) Аксана Любцова 4-6 5-7Пачала турнір з кваліфікацыі. 3. 7 сакавіка 2010 Мінск, Беларусь Хард(i) Ганна Лапушчанкова 1-6 6-3 6-7(2) 4. 3 красавіка 2011 Іпсуіч, Аўстралія Хард(i) Салі Пирс 7-5 5-7 0-6 5. 30 верасня 2012 Тэлаві, Грузія Грунт Эліна Світоліна 1-6 2-6 6. 3 жніўня 2014 Ванкувер, Канада Хард Ярміла Гайдашава 6-3 2-6 6-7(3) 7. 16 лютага 2020 Каір, Егіпет Хард Ірына-Камелія Бегу 4-6 6-3 2-6
Фіналы турніраў ITF у парным разрадзе (16)
Перамогі (8) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 7 верасня 2008 Алфен-ан-дэн-Рэйн, Нідэрланды Грунт Фларэнсія Малінера Дар’я Юрак Ваіслава Лукіч 4-6 7-5 [10-7] 2. 19 верасня 2008 Каршы, Узбекістан Хард Іма Богуш Альбіна Хабібуліна Аляксандра Калеснічэнка 6-3 6-1 3. 25 кастрычніка 2008 Падольск, Расія Дыван(i) Анастасія Палтарацкая Іма Богуш Дар’я Кустава 7-6(7) 1-6 [10-3] 4. 5 красавіка 2009 Ханты-Мансійск, Расія Дыван(i) Ксенія Мілеўская Аксана Калашнікава Валерыя Савіных 6-2 6-3 5. 3 мая 2009 Яханесбург, ПАР Хард Наомі Кавадэй Крысціна Кучава Анастасія Севастава 6-2 2-6 [11-9] 6. 22 мая 2009 Харкаў, Украіна Грунт Ксенія Мілеўская Людміла Кічанок Надзея Кічанок 6-4 6-4 7. 12 лютага 2010 Стакгольм, Швецыя Хард(i) Ксенія Мілеўская Нікола Хофманава Іван Мойсбургер 6-4 7-5 8. 14 жніўня 2010 Казань, Расія Хард Кацярына Дзегалевіч Альбіна Хабібуліна Ксенія Палкіна 6-2 6-3
Паражэнні (8) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 7 верасня 2007 Баку, Азербайджан Грунт Кацярына Ергіна Васіліса Давыдава Аўгуста Цыбышава 5-7 6-4 [7-10] 2. 27 чэрвеня 2008 Брэда, Нідэрланды Грунт Іма Богуш Даніэла Хармсен Рэнэ Рэйнхард Без гульні 3. 25 ліпеня 2008 Харкаў, Украіна Грунт Крысціна Антанійчук Міхаэла Бузарнеску Аксана Калашнікава 1-6 4-6 4. 15 лістапада 2008 Мінск, Беларусь Хард(i) Анастасія Палтарацкая Аліса Клейбанава Таццяна Пучак 1-6 2-6 5. 9 мая 2010 Джунія, Ліван Грунт Ксенія Мілеўская Петра Цыткоўская Рыната Ворачава 4-6 2-6 6. 5 чэрвеня 2010 Брно, Чэхія Грунт Дар’я Кустава Кармен Клашка Лаура Зігемунд Без гульні 7. 7 сакавіка 2011 Прага, Чэхія Хард Вольга Саўчук Дар’я Кустава Арына Радыёнава 6-2 1-6 [7-10] 8. 1 красавіка 2012 Оспры, ЗША Грунт Аляксандра Панова Ліндсей Лі-Уотэрс Меган Мултан-Леві 6-2 4-6 [7-10]
Гісторыя выступленняў на турнірах Станам на 10 красавіка 2020 года
Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.