Жы́цінка, раней таксама часткова Завішынка — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 47 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ігнатоўка, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Няччо. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Крыніцы

Літаратура

— С. 303.

Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна