Сара Рувімаўна Каган ( — Сарэ Кахан; 3 ліпеня 1885, Максімавічы, Мінская губерня — 1941, Мінскае гета) — беларуская яўрэйская паэтэса, . Пісала на ідыш.
Біяграфія Нарадзілася 3 ліпеня 1885 года ў вёсцы Максімавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — сяло Старыя Максімавічы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці) ў сям’і служачага.
Працавала ў Бабруйску і загадвала гарадской бібліятэкай. У 1935 годзе па прапанове партыйнай арганізацыі яўрэйскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР (у якой яна была адзінай жанчынайElissa Bemporad «Becoming Soviet Jews: The Bolshevik Experiment in Minsk») разам з сям’ёй пераехала ў Мінск.
У Мінску паступіла на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта педагагічнага інстытута.
Пасля акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1941 годзе, Сара Каган, яе муж і малодшы сын апынуліся ў Мінскім гета, дзе ў тым жа годзе загінулі. Старэйшы сын загінуў пад Ленінградам.
Творчасць У літаратуру Каган прыйшла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першай публікацыяй сталі вершы ў газеце «Октябэр». Асноўныя публікацыі на ідышы адбыліся ў 1930-я гады: зборнікі вершаў і апавяданняў «У дарозе», «Маёй Радзіме», «Нашы людзі», «Першая прэмія», раман «Скрыпач». Дзякуючы Змітраку Бядулю творы Каган былі перакладзены на беларускую мову і апублікаваныя перад Вялікай Айчыннай вайной. Член рэдкалегіі літаратурнага часопіса «Штэрн» (Зорка)Gennady Estraikh «In Harness: Yiddish Writers' Romance With Communism».
У 2005 годзе вершы і проза Сары Каган былі апублікаваныя ў зборніку «Скрыжалі памяці».
Публікацыі Каган С. אין װעג (У дарозе) : [ідыш] : [вершы і паэмы] / С. Каган. — Мінск : Дзяржвыд Беларусі, 1934. — 43 с. Каган С. מײַן הײמלאַנד (Маёй Радзіме) : [ідыш] : [вершы і паэмы] / С. Каган. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1938. — 96 с. Каган С. Першая прэмія : [ідыш] : [вершы і паэмы] / С. Каган. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1938. — 15 с. Каган С. Скрыпач : [ідыш] : [аповесць] / Сара Каган. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1941. — 174 с. Каган С. Апавяданні / С. Каган; пераклад з яўрэйскай мовы З. Бядулі. — Мінск : Дзяржвыд СНК, 1940. — 38 с. — (Масавая бібліятэка).
Крыніцы
Літаратура
Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Спасылкі Верш Сары Кахан у перакладзе на англійскую мову
Катэгорыя:Вязні мінскага гета Катэгорыя:Ахвяры Халакоста Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне