Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі — дзейнасць медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па аказанні дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землетрасення 6 лютага 2023 года на тэрыторыі Сірыі.

Гэта першая замежная камандзіроўка МАСП, у якую падраздзяленне адправілася ў поўным складзе. Беларускімі ваеннымі місія адзначана як унікальная ў гісторыі медыцыны рэспублікі, паколькі спецыялісты працавалі ва ўмовах не толькі прыроднага бедства, але і ваеннага канфліктуБелорусские военные медики вернулись на родину.

Перадгісторыя У 2011 годзе ў Сірыі пачалася грамадзянская вайна. З самых першых дзён канфлікту Беларусь актыўна падтрымлівала дзеючы сірыйскі рэжым на чале з Башарам АсадамЛукашенко: Беларусь с первых дней конфликта в Сирии была на стороне ее народа и руководства // БЕЛТА, 22 июля 2019. Дзяржава аказвала ўладам розную дапамогу, пачынаючы ад дыпламатычнай і гуманітарнай, заканчваючы пастаўкамі ўзбраенняў. У лютым 2022 года Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Башар Асад прасіў яго дапамагчы Сірыі ўрачаміГеоргий Нестеров. Александр Лукашенко назвал фейком новость об отправке белорусских военных в Сирию // Lenta.ru, 8 февраля 2022.

6 лютага 2023 года ва Усходнім Міжземнамор’і адбылося магутнае землетрасенне. Былі зарэгістраваны вялікія разбурэнні ў сірыйскіх гарадах Латакія і Хама. У выніку бедства загінулі больш за 54 400 чалавек (з іх 8476 на сірыйскай тэрыторыі), 122 568 пацярпеліكحصيلة غير نهائية... ارتفاع حصيلة الـ ـضـ ـحـ ـايـ ـا السوريين الذين د فـ ـنـ ـو ا داخل الأراضي السورية إلى 8476 - المرصد السوري لحقوق الإنسان.

Многія краіны прапанавалі дапамогу Турцыі і Сірыі, большая частка якой пайшла першай. На турэцкую тэрыторыю прыбылі ратавальнікі з 77 дзяржаў. У сваю чаргу Дамаску дапамаглі Ірак, ААЭ, Іран, Алжыр, Расія, Егіпет, Пакістан, Арменія, Аман, Куба, Венесуэла, КНР, а таксама БеларусьСирия поблагодарила страны, оказавшие помощь после землетрясения.

Склад У Сірыю адправіліся сорак пяць спецыялістаў, у ліку якіх тэрапеўты, хірургі, неўролагі, анестэзіёлагі, інфекцыяністы, акуліст, УГД-спецыяліст, а таксама медыцынскія сёстры, вадзіцелі, электрыкі, сувязісты і карэспандэнты. Шмат каму з іх ужо даводзілася працаваць у розных, у тым ліку экстрэмальных умовах. Больш паловы персаналу раней былі ў складзе міратворчай місіі ААН у Ліване, дзе ад 432-га шпіталя кожны год працавала хірургічная брыгада — два ўрачы і дзве медыцынскія сёстры. Папярэдні вопыт зносін з арабскім насельніцтвам вельмі дапамог у сірыйскай місіі, бо спецыялісты паспелі вывучыць менталітэт і культуру народа.

Начальнікам прыёмнага аддзялення быў прызначаны ўрач-хірург, падпалкоўнік Сяргей Рубанік (старэйшая медсястра — Кацярына Латышэвіч), аперацыйнага аддзялення — капітан Аліна Емяльяненка (старэйшая аперацыйная сястра — Вольга Яхнавец), загадчыцай клініка-біяхімічнай лабараторыі — урач клінічнай лабараторнай дыягностыкі Таццяна Чырыкава. Шпітальнае аддзяленне прадстаўлена падпалкоўнікамі Андрэем Навуменкам (отарыналарынголаг) і Паўлам Зарэцкім (неўролаг), а таксама старшыной Дар’яй Корвель (медсястра). Начальнікам дыягнастычнага аддзялення выступіў урач-рэнтгенолаг Андрэй Мурашка, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі — анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мікалай Кашура (у падначаленні старшына, медыцынская сястра, анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ганна Юшчанка). У ліку каманды таксама знаходзіліся падпалкоўнік, траўматолаг-артапед Яўген Раманоўскі; вядучы хірург 432-га шпіталя Аляксей ТруханБелорусские военные медики завершают миссию в Сирии // СТВ : телекомпания. — 14 марта 2023.; фельчар Аляксандра Снітко. Ад СМІ пры групе знаходзіўся намеснік начальніка 2-га карэспандэнцкага аддзела ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» маёр Алег Някала.

Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў начальнік медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння палкоўнік медыцынскай службы Андрэй Гурыновіч"Были трудности в общении, но у нас все получилось". Белорусские медики рассказали о миссии в Сирии.

Аснашчэнне У наяўнасці ў МАСП у Сірыі знаходзілася:

працоўнае месца — ваенна-палявы шпіталь (шэсць—сем маленькіх палатак), які складаецца з прыёмнага, аперацыйнага, шпітальнага, дыягнастычнага аддзяленняў і аддзялення рэанімацыі; жыллёвае месца — адна (па іншых даных, трыАндрей Мурашко. Белорусские врачи в Сирии: помощь пострадавшим при землетрясении // Медицинский вестник : газета. — 25 августа 2023.) вялікая вайсковая палатка М-30 (у ёй пражывалі мужчыны атрада, тады як жанчын змясцілі ў будынак), спальныя месцы — станкі Паўлоўскага ў два (па іншых даных — тры) яруса, пакрытыя брызентавымі насілкамі; транспарт — некалькі аўтамабіляў МАЗ; іншае — дзве дадатковыя палаткі, дзе знаходзіліся склад з медыкаментамі і сталовая.

Ход місіі

Разгортванне Камандзіроўка рыхтавалася па даручэнні галавы дзяржавы Аляксандра ЛукашэнкіБелорусские медики отправились на российском самолете в Сирию ― видео.

8 або 9 лютага 2023 года ў тры гадзіны дня байцам медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння паступіў званок ад начальніка шпіталя. Камандуючы загадаў прыступіць да ўнутранага згортвання і выпісаць усіх бягучых пацыентаў. Спецыялістаў папярэдзілі, каб узялі медыкаменты на месяц. Яны не ведалі дакладна, які аб’ём дапамогі будуць аказваць і да чаго рыхтавацца, таму бралі абсалютна ўсё, з запасам. Пазней паступіла інфармацыя, што рыхтуецца камандзіроўка ў адну з краін, дзе адбыўся землятрус. Падпалкоўнік Рубанік выказаў здагадку, што гэта будзе Сірыя, хоць не быў у гэтым да канца ўпэўнены.

Перад камандзіроўкай байцы падпісалі добраахвотную згоду на ўдзел у місіі.

Першапачаткова дату вылету прызначылі на 12 лютага, а затым перанеслі на 14-еКристина Чабан. Миссия спасения в Алеппо: белорусский военврач рассказал о непростых буднях в Сирии // Мінская праўда : газета. — 29 марта 2023.. Праводзіць медыкаў і падзякаваць беларускаму боку за спагадлівасць асабіста прыехаў сірыйскі пасол Махамад аль-Умрані. Група на двух расійскіх Іл-76 (адзін вёз медыцынскую маёмасць і аўтамабілі, у іншым знаходзіліся медыкіВоенные медики отмечены за гуманитарную помощь в Сирии) вылецела з авіябазы Мачулішчы ў аэрапорт Хмеймім, а адтуль накіравалася ў Алепа. Адразу ж быў разгорнуты ваенна-палявы шпіталь.

Дзейнасць Як адзначыў карэспандэнт Алег Някала ў артыкуле газеты «Звязда», кваліфікаваная медыцынская дапамога для жыхароў Алепа была вялікай рэдкасцю. Сацыяльная інфраструктура пасля чатырох гадоў баёў за горад і наступстваў прыроднага бедства яшчэ не адноўлена. Не наладжана як след і медыцынскае абслугоўваннеАлег Някала. Як ваенныя ўрачы з Беларусі працуюць у сірыйскім Алепа // Звязда : газета. — 1 сакавіка 2023..

У сярэднім беларускі шпіталь прымаў 200 чалавек у суткі. У дзень спецыялісты рабілі па 25-30 агульных аналізаў крыві. У дзённым стацыянары вылечаны больш за 70 пацыентаў. Усяго дапамаглі больш за 3 тысячы пацыентам (з іх 1000 толькі за першыя пяць дзён; самаму малодшаму толькі споўніўся год, старэйшаму — 90 гадоў). У клінічнай лабараторыі было выканана 816 даследаванняў, з іх біяхімічны аналіз крыві — 430 даследаванняў, агульны аналіз крыві — 337, агульны аналіз мачы — 44, каагулаграма — 5. У рэнтгенаўскі кабінет звярнулася 475 пацыентаў, выканана 557 розных рэнтгеналагічных даследаванняў, 1 197 рэнтгенаўскіх здымкаў. Кабінет УЗД наведалі 197 пацыентаў, якім было праведзена 282 розных УГД. Сірыйцы звярталіся да беларускіх медыкаў з рознымі паталогіямі: не дыягнаставанымі пераломамі, наступствамі застарэлых траўмаў, мінна-выбуховымі траўмамі, кулявымі і асколачнымі раненнямі.

Асноўнай праблемай для спецыялістаў стаў моўны бар’ер (у Ліване беларусы працавалі з пацыентамі толькі на англійскай, таму арабскай не валодалі), аднак беларускія і сірыйскія ўлады далі ім перакладчыкаўИрина Лукашик. Беларусь приходит на помощь странам, которым нужна - в Минске военных медиков наградили за работу в Сирии // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 24 марта 2023.. Часцяком перакладчык стаяў на сартавальнай пляцоўцы, дзе лекар апытваў пацыентаў і вызначаў да якога доктару накіраваць. Затым грамадзянін ішоў рэгістравацца, і яму выдавалі лісток з накіраваннем да вызначанага лекара. Далей ужо доктар ставіў дыягназ і прызначаў лячэнне. Часам здараліся сітуацыі, калі не было свабодных перакладчыкаў. Тады медыкі прасілі пацыентаў пачакаць альбо з дапамогай жэстаў і самых простых слоў, якія ўдалося вывучыць, размаўлялі. У такіх выпадках сірыец паказваў пальцамі на балючае месца.

Іншай праблемай стала адсутнасць педыятра. Нюансы заключаліся ў тым, што для дзяцей зусім іншыя дазоўкі прэпаратаў, а таксама фізічныя і анатамічныя адрозненні. Паколькі байцы МАСП не былі падрыхтаваны да работы з такой катэгорыяй асоб, то ў такіх выпадках дзіцяці адпраўлялі да вузканакіраванага спецыяліста альбо рэкамендавалі звярнуцца да педыятра мясцовай бальніцы. Таксама востра стаяла пытанне з электрычнасцю. У суседнім са шпіталем будынку святло давалі толькі 4 гадзіны ў суткі, паколькі ў Алепа не было кругласутачнай электраэнергіі. А восьмай вечара святло з’яўлялася і пасля дванаццаці яго не было. Даводзілася хадзіць з ліхтарыкам. Далей электрычнасць з’яўлялася з 9, так як медыцынская апаратура не магла працаваць без яго.

Ваенныя дзеянні праходзілі за 30 кіламетраў ад шпіталяИрина Лукашик. Белорусские военные медики рассказали, как прошла командировка в Сирию // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 18 апреля 2023., таму падчас свайго знаходжання ў Алепа байцы рэгулярна чулі гукі стрэлаў. На трэці і чацвёрты дні, 19 і 20 лютага, яны і зусім трапілі пад землетрасенне магнітудай 4,5—6,3 балаў.

Нягледзячы на цяжкія ўмовы, атрад змог адзначыць святы. Так, напрыклад, 23 лютага байцы пабывалі на канцэрце да Дню абаронцы Айчыны, будучага Міжнароднага жаночага дню і Дню рэвалюцыі ў Сірыі; 8 сакавіка камандзір Гурыновіч раніцай павіншаваў усіх жанчын калектыву на словах ад мужчынскай паловы, а пазней спецыялісты ўсім дзяўчатам групы падарылі кветкі. Акрамя гэтага, у Алепа каманда МАСП адзначыла дзень нараджэнне Чырыкавай.

Згортванне Місія скончылася праз 30 сутак. Медыкам абвясцілі, што на працягу 15-17 сакавіка яны вярнуцца дадому.

Як успамінаў ваенны ўрач Сяргей Рубанік, за тыдзень да адлёту ВПС Ізраіля разбамбілі паласу аэрадрома ў Алепа, што не дазволіла беларускаму самалёту прызямліцца там. Тады палкоўнік Гурыновіч сабраў 10 чалавек, з якімі на МАЗах выехаў у Хмеймім па зоне судакранання. Каманда накіравалася па аб’язным шляху, бо па прамой знаходзілася некантралюемая сірыйскай арміяй тэрыторыя. У беларусаў была група суправаджэння — наперадзе ехаў расійскі БТР, а ззаду — бронеаўтамабіль «Тыгр». Астатніх 35, хто не пагадзіўся адправіцца па небяспечным участку, забралі на Ан-26.

Раніцай 17 сакавіка ваенныя медыкі прыбылі ў Мачулішчы.

Рэакцыя і ацэнкі Леанід Касінскі, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце, назваў гуманітарную аперацыю «місіяй добрых сэрцаў» і заявіў, што яна ўвойдзе ў гісторыю медыцыны Рэспублікі Беларусь як «унікальная». Пасол Сірыі ў Беларусі Махамад Аль-Умрані заявіў: «У нас вельмі вялікія праблемы пасля землятрусу. Для нас Беларусь — гэта дружалюбная краіна, якая з першых хвілін падтрымала пасля таго, што здарылася. Як усе ведаюць, мы, на жаль, абкладзены санкцыямі на дадзены момант, а гэта значыць, што многія краіны не могуць нам дапамагчы ці баяцца гэта зрабіць. Але на шчасце, Беларусь не баіцца і яна нам дапамагае ўжо на працягу 10 гадоў. З 2015 года ў Сірыю было адпраўлена шэсць гуманітарных грузаў, два дні таму мы таксама атрымалі дапамогу». 24 сакавіка 2023 года ў Цэнтральным доме афіцэраў (Мінск) міністр абароны Віктар Хрэнін узнагародзіў медыцынскі атрад ганаровымі граматамі, падзякамі і каштоўнымі падарункамі.