Група беларускіх міратворцаў у Ліване — кантынгент ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які ўдзельнічаў у міратворчай аперацыі ў Ліване. Афіцэрскі кампанент групы склалі байцы міратворчай роты, а медыцынскі — прадстаўнікі медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га ваеннага шпіталя.
Вопыт удзелу ў ліванскай місіі значна дапамог беларускім вайскоўцам пры правядзенні гуманітарнай аперацыі ў Сірыі ў 2023 годзе.
Гісторыя 2 жніўня 2010 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 400 «Аб накіраванні вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы»Белорусские миротворцы в Ливане, В Ливан направляется группа белорусских миротворцев.
У Ліван беларусы прыбылі 17 лістапада таго ж года«Работаем в кризисных регионах мира». Какие задачи выполняет витебская миротворческая рота .
Адпраўка міратворцаў за мяжу ажыццяўлялася ў рамках закона ад 29 лістапада 2003 года «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі». Згодна з артыкулам 5 гэтага дакумента, «адпраўка ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ажыццяўляецца з іх асабістай пісьмовай згоды па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»Денис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать // TUT.BY, 24 ноября 2020.
Станам на верасень 2021 года ў місіі прынялі ўдзел больш за 50 вайскоўцаўБелорусские миротворцы отправятся в сентябре в Ливан.
У лютым 2023 года Беларусь завяршыла сваю місію ў краіне, і нацыянальны кантынгент вярнуўся на радзіму. Як заяўлена афіцыйнымі ваеннымі рэсурсамі, прафэсіяналізм і ўклад беларускіх міратворцаў быў высока ацэнены з боку ААНБелорусские миротворцы из состава Временных сил ООН в Ливане вернулись домой // БЕЛТА, 9 февраля 2023Миротворческая деятельность // Официальный сайт МО РБ.
Кантынгент Планавалася, што ў краіну накіруецца група ў дзесяць чалавек, але пазней яна была скарочаны. Станам на 2011—2013 гады ў міратворчай аперацыі ўдзельнічалі трое: штабны афіцэр і медыкі пры шпіталі Узброеных сіл ІндыіБеларусь готовит военного офицера для участия в миротворческой миссии в Южном Судане.
16 кастрычніка 2019 года было афіцыйна заяўлена, што беларускі кантынгент у Ліване будзе павялічаны. Адпаведны дакумент быў падпісаны падчас сустрэчы памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава і дэлегацыі пасольства Італіі ў Мінску. Павелічэнне беларускага кантынгенту прадугледжана двухбаковым пагадненнем Мінска і РымаБеларусь увеличит контингент в миссии ООН в Ливане. На той момант там служыла 5 чалавек.
2 жніўня 2020 года ў Ліван накіравана трое вайскоўцаў: двое з іх праходзілі службу ў штабе сектара «Захад» на пасадах спецыялістаў штаба ў складзе італьянскага кантынгенту місіі, а трэці накіраваны ў рамках планавай замены беларускага лекара ў складзе вайсковага шпіталя місііБелорусские миротворцы направляются в миссию ООН в Ливане . Такім чынам, кантынгент пашыраны да сямі міратворцаў: адзін афіцэр штаба, два спецыялісты штаба сектара «Захад» і чатыры медыцынскія спецыялісты вайсковага шпіталя. Апошнія працавалі ў складзе хірургічнай брыгады — два лекары і дзве медыцынскія сёстрыИрина Лукашик. Беларусь приходит на помощь странам, которым нужна — в Минске военных медиков наградили за работу в Сирии // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 24 марта 2023..
У тым жа годзе прадстаўнікі Мінабароны заявілі, што плануюць зноў павялічыць колькасць беларускіх міратворцаў за мяжойБеларусь хочет увеличить число своих миротворцев в горячих точках мира // Комсомольская правда, 30 ноября 2020. Упершыню пра гэта стала вядома 16 лістапада, калі пра падобныя планы паведаміў журналістам старшы афіцэр аддзела міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і міратворчай дзейнасці камандавання сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі Сяргей ТарасевічЧисло белорусских миротворцев в Ливане планируют увеличить // СБ. Беларусь Сегодня, 17 ноября 2020.
Быт і работа У сферу дзейнасці афіцэра штаба ўваходзіла арганізацыя стратэгічнага дыялогу. Ён прадугледжваў рэгулярны ўсебаковы аналіз сухапутнага і марскога складнікаў баявога патэнцыялу часовых сіл і ліванскай арміі на поўдні краіны, удасканаленне пры садзейнічанні дзяржаў-донараў баявога патэнцыялу арміі Лівана ў інтарэсах выканання задач, вызначаных Рэзалюцыяй 1701. Непасрэдна беларускі бок займаўся планаваннем, падрыхтоўкай і дакументальным суправаджэннем мерапрыемстваў у рамках стратэгічнага дыялогу, у тым ліку арганізацыяй двухбаковых сустрэч кіраўніцтва місіі і ліванскіх узброеных сіл.
Па дапамогу да беларускіх урачоў звярталіся члены місіі і мясцовыя жыхары, уключаючы дзяцей. Медыкі часта мелі справу з траўмамі пасля ДТЗ з удзелам матацыклаў і скутэраў. Часта прывозілі пажылых з хранічнымі захворваннямі, якія паміралі ў шпіталі. Бывала, што ў беларусаў паміралі вайскоўцы з іншых краін.
Рабочае месца беларускіх сіл было абсталявана ў офісе. У наяўнасці меўся камп’ютар, неабходная аргтэхніка, тэлефонны апарат. Акрамя таго, кожнаму вайскоўцу місіі выдаваўся тэлефон стандарту DECT, які працаваў у межах базы. Афіцэры штаба таксама мелі службовыя аўтамабілі падвышанай праходнасці. Міратворцы размяшчаліся ў зборна-шчытавым будынку, падзеленым на адсекі — тыпавыя пакоі. Афіцэры кантынгенту мелі асобныя пакоі, з некалькімі шафамі для адзення, ложкам, двума сталамі, крэсламі і тэлевізарам у кожнай з іх. На тэрыторыі ваеннай базы мелася некалькі крам, дзе можна набыць самае неабходнае. Былі таксама спартыўныя залы і тэнісны корт.
Графік работы ў перыяд камандзіроўкі Ю. Малога (2012—2013, як афіцэр): з панядзелка па пятніцу з 8 раніцы да 18 гадзін вечара, а ў суботу — з 8 раніцы да 12 дня. У нядзелю ў міратворцаў быў выхадны. С. Рубанік (2012–2013, 2017–2018, 2021—2022, як медык) казаў, што працавалі з 8 да 16, плюс гадзіна на абед. А чацвёртай гадзіне ўсе сыходзілі, а дзяжурны лекар заставаўся. Дзяжурнаму дазвалялася сыходзіць у свой пакой — пры сабе ў яго было тры тэлефоны: адзін — мясцовы, другі — мабільны, і трэці, на які табе мог патэлефанаваць начальнік медыцынскай службы.
Крыніцы
Спасылкі Вераніка Канюта. Як беларускія дзяўчаты частавалі ліванцаў стравамі з бульбы // Звязда : газета. — 20 января 2018. Чем занимаются белорусские миротворцы в Ливане? , 10 июля 2017 (новостной сайт ООН)
Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі Катэгорыя:Міратворчыя місіі і аперацыі ААН Катэгорыя:Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь