Уладзімір Васілевіч Струмі́нскі (; — ) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэтычных асноў самалётабудавання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў Арэнбургу ў сям’і настаўніка. У 1925 годзе сям’я Струмінскіх пераехала ў КазаньАкадемик В. В. Струминский (1914—1998) (биографический очерк) // Институт теоретической и прикладной механики: годы, люди, события / ИТПМ СО РАН; Отв. ред. А. М. Харитонов. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2000. — С. 135—141.. Тут Уладзімір Струмінскі скончыў сямігадовую школу і працаваў слесарам, токарам на машынабудаўнічых заводах Казані. У 1931 годзе прыехаў у Маскву і працаваў токарам на заводзе «Дынама». Скончыў рабфак пры заводзе. У 1933 годзе паступіў на фізічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе з чырвоным дыпломам. Па рэкамендацыі навуковага кіраўніка дыпломнага праекта акадэміка М. А. Леантовіча паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «К электронной теории твёрдых тел. Квантовомеханический расчёт упорядоченной бета-латуни» (пад кіраўніцтвам С. Ц. Канабееўскага) падрыхтаваў датэрмінова ў канцы 1940 года і абараніў яеВладимир Васильевич Струминский (к столетию со дня рождения) // Прикладная математика и механика, том 78. Вып. 2, 2014.(руск.). У маі 1941 года У. В. Струмінскі накіраваны ў Цэнтральны аэрагідрадынамічны інстытут (ЦАГІ), дзе працаваў да 1966 года. У пачатку 1950-х гадоў Уладзімір Васільевіч быў прызначаны намеснікам начальніка ЦАГІ па аэрадынаміцы і кіраўніком асноўнай аэрадынамічнай лабараторыі № 2. У 1947 годзе пачаў выкладаць у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, арганізаваў у ім кафедру гетэрагенных асяроддзяў. У 1966—1971 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута тэарэтычнай і прыкладной механікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Новасібірскім дзяржаўным універсітэце. У 1971—1977 гадах У. В. Струмінскі загадваў аддзелам фізічнай аэрамеханікі ў Інстытуце праблем механікі Акадэміі навук СССР, у 1977—1989 гадах сектарам механікі неаднародных асяроддзяў (пазней аддзел механіка-матэматычных метадаў у тэхналогіі і эканоміцы) Акадэміі навук СССР.
Памёр У. В. струмінскі 22 лютага 1998 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Навуковая дзейнасць У. В. Струмінскаму належаць навуковыя працы па нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнню лётных дадзеных самалётаў і інш. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў. Ініцыятар даследаванняў па выкарыстанні вадароду ў якасці паліва ў авіяцыі паветрана-касмічнай тэхніцы. Ажыццявіў цыкл эксперыментальных і тэарэтычных работ па аэрадынамічных даследаваннях абцякання крылаў канчатковага размаху, даследаваннях памежнага пласта.
Літаратура
Струминский Владимир Васильевич // Авиация: Энциклопедия / Главный редактор Г. П. Свищёв. — М.: Науч. изд-во «Большая рос. энцикл.»: ЦАГИ им. Н. Е. Жуковского, 1994. — 736 c.: ил. — ISBN 5-85270-086-X.
Академик В. В. Струминский (1914—1998) (биографический очерк) // Институт теоретической и прикладной механики: годы, люди, события / ИТПМ СО РАН; Отв. ред. А. М. Харитонов. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2000. — С. 135—141: ил., портр. Владимир Васильевич Струминский (к столетию со дня рождения) // Прикладная математика и механика, том 78. Вып. 2, 2014.
Спасылкі
Струминский Владимир Васильевич // Летопись Московского университета Струминский Владимир Васильевич // Музей гісторыі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта Бетяев С. К. По ту сторону звукового барьера. К 90-летию со дня рождения академика В. В. Струминского // Библиотека VIVOS VOCO Струминский Владимир Васильевич // Сайт ЦАГІ Струминский Владимир Васильевич // Российский государственный архив в г. Самаре Струминский Владимир Васильевич // История МАИ Государственная публичная научно-техническая библиотека Сибирского отделения Российской академии наук
Катэгорыя:Постаці авіяцыі Катэгорыя:Механікі СССР