Ліцейны стрыжань — аддымная частка ліцейнай формы, які забяспечвае фарміраванне ў вырабе адтулін, паражнін, а таксама складаных вонкавых і ўнутраных паверхняў (калі канфігурацыя ліцейнай мадэлі абцяжарвае яе выдаленне з ліцейнай формы).

Складаецца з рабочай і апорнай частак. Рабочая частка паўтарае контур адліўкі. Апорныя часткі (знакі), прызначаны фіксаваць ліцейны стрыжань у ліцейнай форме і праз яго выводзяцца газы з рабочай часткі стрыжня.

Ліцейныя стрыжні вырабляюцца са спецыяльных стрыжнёвых сумесяў, якія складаюцца з кварцавага пяску або іншых вогнетрывалых матэрыялаў, злучаючых матэрыялаў і каталізатараў. Таксама ўводзяцца вогнетрывалыя дабаўкі (храміт, хромамагнетыт, цыркон і інш.). Працэс вырабу стрыжняў можа ажыццяўляцца ў раздымных і нераздымных стрыжнёвых скрынях ўручную або на стрыжнёвых машынах і аўтаматызаваных лініях пры дапамозе стрыжнёвых аўтаматаў.

Літаратура

ЛИТЕЙНЫЙ СТЕРЖЕНЬ // Большая политехническая энциклопедия / авт.-сост. Рязанцев В. Д. — М.: Мир и образование, 2011. — 700, с. — ISBN 978-5-94666-621-3. Григорьев В. М. Разработка технологии изготовления отливки: Учеб. пособие / В. М. Григорьев. — Хабаровск: Изд-во ДВГУПС, 2004. — 67 с. Стержень // Энциклопедический словарь по металлургии : В 2 т. / Рос. акад. наук, Ин-т металлургии и материаловедения им. А. А. Байкова, Междунар. союз металлургов; Гл. ред. Н. П. Лякишев. — М.: Интермет Инжиниринг, 2000. — Т. 2. — С. 243. — 408 с. — 500 экз. — ISBN 5-89594-034-X.

Спасылкі Технологии изготовления литейных песчаных стержней // Рэпазітарый БНТУ Изготовление литейных форм и стержней // Материаловед Стержень (литейный) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Оспенникова О. Г. Литейный стержень // Научно-образовательный портал «Большая российская энциклопедия»

Катэгорыя:Ліццё