Тадэвуш Эдвардавіч Можджар (нар. 1942) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў і матэматычнай фізікі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981), дацэнтМожджэр, Тадэвуш Эдвардавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук; матэматыка; нар. 1942).
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (фізіка-матэматычны факультэт, 1965), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1972).
Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1965—1969 і з 1972, асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі, дацэнт кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, кафедры тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу, у 1992—1994 і 1995—1998 — дэкан матэматычнага факультэта).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: дыферэнцыяльныя ўраўненні з выбарчым пераключэннем; матэматычны аналіз; тэорыя функцый комплекснага пераменнага.
Літаратура
Можджэр Тадэвуш Эдвардавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 359—360
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы Катэгорыя:Матэматыкі СССР