Сейм — рака ў Белгародскай і Курскай абласцях Расіі, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях Украіны, левы прыток ракі Дзясна (басейн Дняпра).
Даўжыня складае 748 км, плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады каля 105 м³/с. Працякае ў шырокай даліне праз Сярэднярускае ўзвышша і Прыдняпроўскую нізіну. Пераважная шырыня рэчышча 80—100 м, даліны — 9—12 км. Рэчышча звілістае, суправаджаецца шматлікімі старыцамі і пойменнымі азёрамі. Правы бераг высокі, круты, левы — пакаты. Замярзае ў канцы лістапада — снежні, ледаход у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У нізоўі мясцовае суднаходства.
Каля ракі гарады Льгоў, Рыльск, Путыўль, Батурын.
Літаратура
Спасылкі Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Басейн Дзясны Катэгорыя:Рэкі Курскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Белгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Сумскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Чарнігаўскай вобласці