Генадзь Уладзіміравіч Васюк (нар. , в. Старыя Гернікі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык-медыявіст. Спецыяліст па гісторыі праваслаўнай царквы і міжканфесійных адносін у Рэчы Паспалітай. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт (2000).

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Старыя Гернікі Шчучынскага раёна.

Скончыў у 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1992 годзе — аспірантуру БДУ. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай у 80-я — 90-я гады XVI — першай палове XVII стагоддзя».

З 1992 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, начальнік вучэбнага аддзела, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі.

Навуковая дзейнасць Даследуе ўсеагульную гісторыю царквы, праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў XIV—XVIII стагоддзях, гісторыю краін Заходняй Еўропы і Візантыі ў Сярэдневякоўі, заходнееўрапейскай сярэднявечнай гістарыяграфіі.

Узнагароды Узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).

Бібліяграфія Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2021. Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша). Гродно, 2020. Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе: сборник научных статей. Вып. 4. Пинск, 2019. Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2008.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага