Уладзі́мір Расцісла́вавіч Янко́ўскі (нар. 17 ліпеня 1960, Мінск, БССР, СССР) — беларускі акцёр, кінарэжысёр.

Біяграфія У 1972—1977 гадах навучаўся ў мастацкай школе на аддзяленні станковай графікі. У 1978 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1982 акцёрскае аддзяленне інстытута).

Па сканчэнні навучання працаваў мастаком-мультыплікатарам на кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1978), акцёрам Рускага драматычнага тэатра імя Горкага (1982—1990).

У 1992 годзе заснаваў у Мінску кінакампанію «Іррэал Pictures» і займаецца кінарэжысурай.

Фільмаграфія

Акцёр «Палігон» (1982, тэлефільм) «Паскарэнне» (1984, міні-серыял) «Дзякуй Богу, не ў Амерыцы…» (1992) «Палёт начнога матылька» (1992) «Пра яе, але без яе» (1993) «Кветкі правінцыі» (1994) «Справы Лахаўскога» (1997) «Маёр Ветраў» (2007, міні-серыял) «У чэрвені 41-га» (2008, міні-серыял) «Сёмін» (2009, тэлесерыял) «Гандляры жыццём» (2009) «Помста» (2011, тэлесерыял) «Аддзел С. С.С. Р.» (2011, тэлесерыял) «Плаксівы анёл Шагала» (2011) «Пацалунак Сакрата» (2011) «Халасцяк» (2012, міні-серыял) «Адваротны бок Месяца» (2012) «Марш-кідок: Асаблівыя акалічнасці» (2013) «Доктар Смерць» (2013) «Уратаваць ці знішчыць» (2013) «Сямейныя каштоўнасці» (2015, тэлесерыял) «Непадкупны» (2015) «Грамадзянін Ніхто» (2016, тэлесерыял)

Рэжысёр «Дырэкторыя смерці» (1999, тэлесерыял) «Ідэальная жонка» (2007, тэлефільм) «Помста» (2011, тэлесерыял) «Аддзел С. С.С. Р.» (2011, тэлесерыял) «Халасцяк» (2012, міні-серыял) «Марш-кідок: Асаблівыя акалічнасці» (2013) «Марш-кідок: Паляванне на „Паляўнічага“» (2015) «Час Сыча» (2015, міні-серыял) «Сямейныя каштоўнасці» (2015, тэлесерыял) «Грамадзянін Ніхто» (2016, тэлесерыял) «Сусветная змова» (2016) «Вечнае спатканне» (2016) «Нераскрыты талент» (2016, міні-серыял) «Чарадзейскае возера» (2018) «Выпраўленаму верыць» (2018, міні-серыял) «Чорны сабака» (2018, міні-серыял) «Маруся» (2019, тэлесерыял) «Купала» (2020)

Сцэнарыст «Анастасія Слуцкая» (2003) «Халасцяк» (2013)

Прадзюсар «Сёмін» (2009, тэлесерыял) «Помста» (2011, тэлесерыял)

Прэміі і ўзнагароды «Рок-карона» за найлепшы музычны кліп года (2006)

Сям’я Бацька — народны артыст СССР Расціслаў Іванавіч Янкоўскі. Уладзімір Янкоўскі мае брата Ігара, таксама акцёра.

У 2011 годзе ажаніўся з актрысай аднаго з сваіх кліпаў. З Вольгай маюць сына Івана.

Крыніцы

Спасылкі КінаПоіск Ірэна Кацяловіч Уладзімір Янкоўскі: «Купалу» я зрабіў так, як разумею і ўмею // Выдавецкі дом «Звязда»

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Прадзюсары Беларусі