«Галіпалі» () — аўстралійская ваенная драма 1981 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан і .

Фільм апавядае пра двух сяброў і іх службу ў аўстралійскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Маладыя людзі сутыкаюцца з жорсткасцю вайны, калі іх адпраўляюць у Турцыю, дзе яны ўдзельнічаюць у Галіпалійскай бітве, у прыватнасці ў , у якой удзельнічаў аўстралійскі і новазеландскі корпус ().

Сюжэт Фільм складаецца з дзвюх частак.

У першай частцы паказана жыццё аўстралійскага грамадства ў пачатку XX стагоддзя, настроі, якія панавалі сярод людзей у Аўстраліі. Рэжысёр расказвае гісторыю знаёмства двух маладых людзей, паміж якімі ўзнікае сяброўства. Але ў свеце пачынаецца Першая сусветная вайна, і рамантычна настроеныя сябры запісваюцца добраахвотнікамі ў аўстралійскую армію. Іх адпраўляюць спачатку на падрыхтоўку ў навучальную школу ў Егіпце, а затым яны трапляюць на сапраўдную вайну ў складзе палка, які супрацьстаіць турэцкай арміі.

Другая частка фільма з’яўляецца хронікай дрэнна спланаванай злашчаснай бітвы пры Галіпалі, дзе часткі пацярпелі паражэнне ад турэцкіх войскаў. Два сябры спачатку не ведаюць, што будуць удзельнічаць у бітве, але іх адпраўляюць у безнадзейную атаку на варожыя кулямёты.

Акцёрскі склад Мэл Гібсан — Франк Дан — Арчы Гамільтан Гаралд Хопкінс — Лес Мак-Кан Хіт Харыс — кладаўшчык Біл Кер — дзядзька Джэк Роберт Граб — Білі Цім Мак-Кензі — Барней Стэн Грын — сяржант Маджар Чарлз Латхалу Юнупінгу — Зак Рон Грэм — Уолес Гамільтан Герда Нікалсан — Роза Гамільтан Дэвід Арг’ю — Сноўі Біл Хантэр — маёр Бартан Стыў Дод — Білі Шэйкскін

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 узнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі на кінапрэміі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 1981 года Катэгорыя:Фільмы Аўстраліі 1981 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстраліі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Аўстраліі Катэгорыя:Ваенныя фільмы Аўстраліі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Аўстраліі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XX стагоддзе Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Егіпце Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на арабскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Пітэра Уіра Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures