Рэспубліканскі заказнік «Стрэ́льскі» — заказнік у Беларусі, на тэрыторыі Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Створаны 23 лютага 1999 года як рэспубліканскі ландшафтны заказнік у мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальных прыродных комплексаў Беларускага Палесся і папуляцый дзікарослых раслін, дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама месцаў іх росту і пражыванняПостановление Савета Министров Республики Беларусь 23 февраля 1999 г. № 282 Об образовании республиканского ландшафтного заказника «Стрельский».. 3 красавіка 2020 года пераўтвораны ў рэспубліканскі заказнік. Кіраванне Стрэльскім заказнікам ажыццяўляюць Калінкавіцкі і Мазырскі райвыканкамы.
Плошча заказніка складае 12 054,09 гектараў. Ландшафты ўзгорыстыя, марэнныя, эразійныя з покрывам супескаў, слаба дрэніраваных раўнін, поймы ракі Прыпяць і яе прытокаў. Перапады вышынь складаюць да 40 м. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 80 % плошчы заказніка. Пераважаюць хваёвыя лясы, шмат дубоў. Таксама сустракаюцца чорнаальховыя лясы і крапіўныя ясеннікі. У флоры налічваюцца больш за 500 відаў сасудзістых раслін, 250 відаў ніжэйшых раслін, 27 відаў з іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сярод іх венерын чаравічак сапраўдны, кураслеп лясны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі, сальвінія плывучая і інш. У фаўне пазваночных Стрэльскага заказніка 264 віды, 20 з іх у Чырвонай кнізе Беларусі. Сярод іх сцерлядзь, вусач, чарапаха балотная, паганка малая, арэшнікавая соня, вячэрніца малая і інш.
Крыніцы
Літаратура
Постановление Савета Министров Республики Беларусь 23 февраля 1999 г. № 282 Об образовании республиканского ландшафтного заказника «Стрельский» Ландшафтный заказник «Стрельский» как объект экологического туризма / Завалей В. Н. // Непрерывное географическое образование: новые технологии в системе высшей и средней школы : материалы III Международной научно-практической конференции (Гомель, 21―22 апреля 2011 г.) / [редколлегия: Г. Н. Каропа (ответственный редактор) и др.]. — Гомель, 2011. — С. 132―133.
Спасылкі Постановление Савета Министров Республики Беларусь 3 апреля 2020 г. № 199 О преобразовании республиканского заказника «Стрельский» // Сайт Мазырскага вопытнага лясгаса Список особо охраняемых природных территорий Гомельской области Заказник «СТРЕЛЬСКИЙ» // Афіцыйны сайт Калінкавіцкага лясгаса Гуминская Е. Ю., Букиневич Л. А., Дрожжа А. И. Флора и растительность лиственных лесов ландшафтного заказника «Стрельский» // Весці МДПУ імя І. П. Шамякіна, № 2(56) 2020. Республиканский ландшафтный заказник «Стрельский» // Праект WILDLIFE.BY («Дикая природа Беларуси»)
Катэгорыя:Заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Калінкавіцкі раён Катэгорыя:Мазырскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе