Е́ленка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Даўжыня складае 38 км. Плошча вадазбору 170 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,9 ‰. Выцякае з возера Касмачэўскага на тэрыторыі Талачынскага раёна, вусце знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад пасёлка Новае Жыццё Крупскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вытоку да вёскі Еленка Крупскага раёна). Цячэ пераважна па забалочаным лесе. Асноўны прыток — ручай Галавач (справа).
У басейне ракі азёры Касмачэўскае, Сярэдняе, Яложынскае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Бабра Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна