Краснагорскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Краснагорскае, размешчанае за 233 км ад Барнаула.
Геаграфія Краснагорскі раён Алтайскага края размешчаны ў паўднёва-ўсходняй яго частцы, з поўначы мяжуе з Бійскім і Салтонскім раёнамі, з захаду з Савецкім раёнам, а на поўдні і ўсходзе мяжуе з Рэспублікай Алтай. Плошча раёна — 3070 км². Насельніцтва — 18,9 тыс. чалавек. У раёне 35 населеных пунктаў, найбольш буйныя з якіх: Краснагорскае, Быстранка, Усць-Кажа, Усць-Іша, Саўсканіха, Бярозаўка, Навазыкава, Талы.
Краснагорскі раён утвораны ў 1924 годзе, да 1960 года насіў назву Стараардынскі.
Тэрыторыю Краснагорскага раёна займаюць Алтайскія перадгор’і з вышынёй гор да 1000 м, паўднёва-ўсходнюю частку — змяшаная тайга. Краснагорскі раён размясціўся ў міжрэччы Біі і Катуні. Рака Іша, адна з самых цёплых алтайскіх рэк, рассякае раён з усходу на захад. Рэчышча яе вельмі звілістае, працягласць ракі па раёне складае 90 км. Акрамя Біі, Катуні і Ішы, па раёне працякаюць такія рэкі, як Чапша, Кажа, Бардушка.
Райцэнтр звязаны з Бійскам, Горна-Алтайскам, Барнаулам і іншымі гарадамі і раёнамі аўтамабільнымі трасамі; да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі (г. Бійск) — 110 км.
Гара Карагайская Сінюха — самы высокі пункт раёна (вышыня 894 м).
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края