Калманскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Калманка.

Геаграфія Размешчаны ў цэнтральнай частцы Алтайскага края. Рэльеф тэрыторыі: слабахвалістая раўніна Прыобскага плато, з бярозавымі калкамі. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня: −17,7 °C, ліпеня: +19,6 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў: 350—400 мм.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Об, Алей, Малая Калманка, Вялікая Калманка, Бураніха, Шадрыха, Яраска, Марушка, Салонаўка. Глебы: чарназёмы, лугавыя, лугова-балотныя, шэрыя лясныя. Растуць бяроза, таполя, клён.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края