Зуйніца — рака ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 6,8 км. Пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Пораўна, упадае ў возера Звонь з паўднёвага захаду за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Звонь. Рэчышча на працягу 2 км угару ад вусця каналізаванае.

Літаратура

Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Басейн Ушачы Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна