Студзенаво́дскі шклозавод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1805—1826 гадах у вёсцы Студзёная Вада (цяпер у межах горада Гомель, Беларусь).
Завод вырабляў хрустальны і шкляны посуд, аконнае і багемскае шкло, слоікі, конаўкі, бутэлькі, лямпавае шкло. Мелася 3 печы і да 32 горнаў для плаўкі шкла. Працавала на заводзе ад 33 да 72 чалавек. У 1826 годзе было выраблена 4,7 тыс. слоікаў, бутэлек і інш., 9,7 тыс. лістоў багемскага і аконнага шкла, 400 тыс. бутэлек пад шампанскае.
Літаратура
Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гомельскай вобласці Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Гомелі Катэгорыя:Гуты Беларусі