Студзяне́ц — агаленне, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 2007 годаПамятники природы республиканского и местного значения // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь) у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Агаленне знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 1,7 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Занарач, ва ўрочышчы Студзянец. Прымеркавана да ўступа азёрнай тэрасы возера. У складзе агалення маюцца слаі торфу ў тоўшчы пяскоў да 6 м у выглядзе лінз і невялікіх слаёў, якія адносяцца да паазерскіх азёрных утварэнняў (алярод і позні дрыяс). У тарфяных адкладах вылучана аляродская флора ляснога тыпу (хвоя, елка, ляшчына, вярба і інш.).

Агаленне з’яўляецца першым датаваным агаленнем дрыясу і аляроду на тэрыторыі СССР. Узрост хвоі вызначаны каля 10 810 гадоў. Побач са Студзёнкаўскім агаленнем знойдзены прылады працы чалавека эпохі верхняга палеаліту і ранняга мезаліту: крамянёвыя пласціны, скрэблы і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Занарач // Нацыянальны парк «Нарачанскі» Обнажение «Студенец» // Партал Planetabelarus.by

Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна Катэгорыя:Геалогія Мядзельскага раёна