— японскі падарожнік-даследчык, арганізатар і спонсар экспедыцый у Цэнтральную Азію. У еўрапейскай літаратуры вядомы з тытулам «граф Атані», паколькі быў выхадцам з родавай шляхты, у японскай літаратуры таксама як 22 настаяцель .
Біяграфія
Адукацыя У маладосці Кадзуй Атані атрымліваў адукацыю ў Лондане і падарожнічаў па Еўропе. У гэты час ён пазнаёміўся з шэрагам падарожнікаў-даследчыкаў. У іх ліку былі , Аўрэль Стэйн і . Гэтыя сустрэчы моцна паўплывалі на яго, і ён прыняў рашэнне даследаваць , рэгіён, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе будызму. Сярод яго мэтаў было выяўленне старадаўніх тэкстаў будыйскіх сутраў.
Экспедыцыі Атані У 1902—1910 гадах Кадзуй Атані арганізаваў і фінансаваў тры значныя экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, толькі ў першай з якіх (1902—1904) ён удзельнічаў асабіста. Асноўны раён даследаванняў уключаў аазісы Сіньцзяна. Адгалінаванні маршрутаў ўключалі таксама Казахстан, Непал, Індыю і Расію. Самым значным дасягненнем лічыцца археалагічнае даследаванне старажытнага горада Субашы у пустыні Такла-Макан.
Казуй Атані вымушаны быў спыніць асабісты ўдзел у экспедыцыях у сувязі са спадчыным абавязкам настаяцеля ў 1903 годзе, атрымаўшы вестку пра смерць свайго бацькі, Атані Касона.
Дзейнасць у Японіі У якасці настаяцеля ён працягваў арганізацыю экспедыцый, а таксама здзейсніў мадэрнізацыю будыйскай школы ў Кіёта.
Выдаткі на экспедыцыі пацягнулі за сабой даўгі , і ў выніку ўзніклага фінансавага скандалу ў 1914 годзе ён вымушаны быў адрачыся ад пасады настаяцеля, перадаўшы яго свайму пляменніку Касё Атані, які стаў 23-м настаяцелем.
Гады Другой сусветнай вайны У перыяд вайны Кадзуй Атані быў дарадцам на акупаваных Японіяй тэрыторыях Кітая (Маньчжоу-го) і пабываў у савецкім палоне (1945—1947).
Праз некалькі гадоў пасля вайны ён памёр ад раку страўніка.
Ацэнка дзейнасці Кодзуй Атан складаўся членам Каралеўскага геаграфічнага таварыства. Разведкі Брытанскай і Расійскай імперый у сувязі з уцягнутасцю рэгіёна яго даследаванняў у прытрымліваліся думкі, што археалагічная накіраванасць экспедыцый графа Атані — не больш чым прыкрыццё для шпіянажу.
Значная па аб’ёме і важная для навукі археалагічная «калекцыя Атані» цяпер падзелена паміж музеямі ў Японіі (Кіёта і Токіа), а таксама ў Кітаі і Карэі. Дзённікі і фатаграфіі, зробленыя экспедыцыямі, а таксама іх батанічныя калекцыі захоўваюцца ва у Японіі.
Кадзуй Атані таксама пакінуў шэраг даследаванняў, прысвечаных Кітаю і Маньчжурыі.
Літаратура
Комиссаров, С. А. «Коллекция Отани»: наследие японских экспедиций в Восточный Туркестан (Синьцзян) / С. А. Комиссаров, М. В. Семенова. — С.19-26 Hopkirk, Peter (1980). Foreign Devils on the Silk Road: The Search for the Lost Cities and Treasures of Chinese Central Asia. Amherst: The University of Massachusetts Press. ISBN 0-87023-435-8. Sugiyama, Jiro: Central Asian Objects brought back by the Otani-Expedition. Nationalmseum Tokyo, 1971. Laut J. P., K. Röhrborn (Hrsg.): Der türkische Buddhismus in der japanischen Forschung. Wiesbaden 1988. 津本陽 『大谷光瑞の生涯』(角川文庫) 杉森久英 『大谷光瑞』(中央公論社) 『大谷光瑞とアジア』(柴田幹夫編、勉誠出版、2010年5月)-多角的な観点からの論考を収む。
Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка Катэгорыя:Постаці будызму Катэгорыя:Будызм у Японіі Катэгорыя:Падарожнікі