Лу Чжы (陸治, 1496 —1576) — кітайскі мастак часоў дынастыі Мін, прадстаўнік школы У.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1496 годзе ў г. Сучжоў (правінцыя Цзянсу). Паходзіў з сям’і сярэдняга стану. Спрабаваў зрабіць чыноўніцкую кар’еру, але не змог здаць правінцыйныя экзамены, пасля гэтага стаў вучнем Вэнь Чжэнміна. Амаль усё жыццё прысвяціў маляванню. За кошт продажу сваіх карцін і існаваў. Зрэшты з прычыны шматлікіх прадстаўнікоў школы У ў Сучжоў Лу Чжы не меў значных прыбыткаў да канца жыцця. З часам стаў весці жыццё пустэльніка. Памёр у 1576 годзе.

Творчасць Працаваў у жанры «птушкі і кветкі», а таксама займаўся ландштафтным жывапісам. У самай вядомай карціне-скрутку манера пісьма Лу Чжы простая і чыстая. Мастак выключна выкарыстаў амаль «сухую» туш і толькі невялікае «размыццё». Прымяненне колеру адпавядае стылю «сініх вод і зялёных гор у малым маштабе», тут па-майстэрску спалучаецца «цеплыня і гарманічнасць» са «старэчай і сілай».

Крыніцы

Спасылкі http://www.china-on-site.com/pages/painter/1052.php

Катэгорыя:Мастакі Кітая XVI стагоддзя