З 2018 года расійская ПВК «Вагнер» удзельнічае ў ваенных дзеяннях у ЦАР, дзе дапамагае ўраду Туадэра змагацца з паўстанцамі. Знаходжанне замежнікаў было абумоўлена імкненнем Расіі здабываць у краіне каштоўныя прыродныя рэсурсы, а таксама стратай даверу ўладаў да міратворцаў ААН і Францыі. Прыцягненне наймітаў паспрыяла шэрагу ваенных перамог урадавай арміі. Падчас сваёй місіі на тэрыторыі ЦАР расіяне абвінавачваліся ў парушэннях правоў чалавека, у тым ліку ў катаваннях і забойствах мірных жыхароў.

Перадумовы Згодна Responsible Statecraft, з’яўленне «вагнераўцаў» у ЦАР — збольшага следства правалу ААН і Захаду ў канфлікце. «Блакітныя каскі» місіі МІНУСКА не змаглі ў поўнай меры абараніць насельніцтва ад гвалту. У выніку за шмат гадоў міратворчая дзейнасць так і не прынесла паляпшэння сітуацыі з бяспекай. У той жа час удзел Францыі быў азмрочаны каланіяльным мінулым.

Па словах прэзідэнта ЦАР Фастэна-Аршанжа Туадэры, расійская прысутнасць павысіць эфектыўнасць Узброеных Сіл ЦАР у барацьбе з баевікамі. Неабходнасць прыцягнення расіян для ўрада таксама складалася ў тым, каб запоўніць вакуум у сферы бяспекі, які ўтварыўся пасля таго, як у кастрычніку 2016 года Францыя вывела свае часці.

Са свайго боку Крэмль жадаў атрымаць кантроль над прыроднымі рэсурсамі. Інтарэсы расійскай ПВК і ўрада заключаліся ў адваёве шахтаў ва ўзброенай апазіцыі.

Гісторыя

У сярэдзіне студзеня 2018 г. паведамлялася, што ПВК «Вагнер» можа перакінуць кантынгент у Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку. Раней Расія пралабіравала ў Савеце Бяспекі ААН скасаванне зброевага эмбарга ў дачыненні да краіны (дзейнічала з 2013 года ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 2127). Як паведаміла агенцтва Reuters, Францыя прапанавала паставіць зброю, захопленую ў Самалі, але Масква адмовілася.

У канцы сакавіка, паводле заявы МЗС РФ, пяць расійскіх салдат і 170 «грамадзянскіх інструктараў» былі накіраваны ў ЦАР для навучання вайскоўцаў урадавай арміі.

Першы лагер «вагнераўцаў» на тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі быў створаны 24 сакавіка прыблізна ў 60 кіламетрах ад сталіцы Бангі ў маёнтку Берэнга. У сферу дзейнасці расійскіх наймітаў уваходзілі ахова кіраўніка дзяржавы і ваенныя аперацыі. Акрамя таго, з 2019 група Вагнера кіравала алмазнай гандлёвай кампаніяй Diamville«Una investigación internacional revela que el Grupo Wagner saquea y exporta diamantes centroafricanos a Europa.» La Nación, 2 Dec. 2022, p. NA. Gale General OneFile, link.gale.com/apps/doc/A728858039/ITOF?u=wikipedia&sid=ebsco&xid=fc37a001. Accessed 14 Dec. 2022.. Супрацоўнікі ваеннай кампаніі таксама забяспечвалі ахову канвояў, падавалі мытныя паслугі і нават кантралявалі вытворчасць мясцовай гарэлкі і піва.

У адказ на супрацоўніцтва ўрада ЦАР з наймітамі Францыя спыніла ваенную і гуманітарную дапамогу краіне. Урад ЗША, імкнучыся супрацьстаяць уплыву ПВК, у сярэдзіне снежня 2022 года накіраваў прэзідэнту Туадэрэ прапанову выслаць расіян у абмен на забеспячэнне ваеннай падрыхтоўкі.

Кантынгент У канцы мая 2018 года газета Neue Zürcher Zeitung паведаміла, што колькасць расійскіх наймітаў у ЦАР складае 1400 чалавек.

Баявыя аперацыі

25 студзеня 2021 года ўрадавыя сілы пры падтрымцы расійскіх наймітаў і руандыйскіх войск атакавалі Баялі, забіўшы 44 паўстанцаў, якія рыхтавалі штурм сталіцы. На працягу лютага армія ЦАР пры падтрымцы замежных саюзнікаў захапіла шэраг стратэгічных гарадоў. Падчас баёў паўстанцкая кааліцыя заявіла, што 10 лютага каля Бамбары яе байцы забілі некалькі «вагнераўцаў», паланіўшы аднаго. У канцы лютага верталёт «Gazelle» расійскіх наймітаў пацярпеў крушэнне з-за тэхнічных праблем, выконваючы заданне па эвакуацыі параненых. Экіпаж выжыў.

Наступленне ўрада пры падтрымцы расійскіх і руандыйскіх войск працягвалася і вясной. Некаторыя гарады былі захоплены выключна «вагнераўцамі». Пры гэтым прыцягваліся найміты з Сірыі. У сярэдзіне мая расіяне захапілі вёску прыблізна ў 40 кіламетрах ад Бамбары падчас баёў, у выніку якіх загінула 20 чалавек. Акрамя таго, у канцы месяца група Вагнера атакавала пост паўстанцаў на ўездзе ў населены пункт у 28 км ад Брыя, забіўшы траіх баевікоў. Адначасна армія ЦАР і расійскія ваенізаваныя фармаванні пры адной з аперацый супраць паўстанцаў перайшлі праз мяжу з Чадам. У выніку інцыдэнту загінулі шэсць чадскіх салдат.

У сярэдзіне лютага 2022 года на паўночным усходзе краіны пачалося новае наступленне пад кіраўніцтвам ПВК, у якім удзельнічалі 400 расіян. 12 лютага замежнікі і ўрадавыя войскі прасунуліся ва Уаду, забіўшы Дамана Закарыю, лідара ўзброенай групы «Патрыятычнае аб’яднанне за абнаўленне Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі» (RPRC), і 20 яго людзей.

У сярэдзіне студзеня 2023 года група Вагнера панесла адносна цяжкія страты ў сувязі з пачаткам новага ўрадавага ваеннага наступлення ля мяжы з Камерунам і Чадам. Баі таксама ўспыхнулі ля мяжы з Суданам. Паўстанцы сцвярджалі, што сярод ахвяр было ад 7 да 17 расіян. У лютым The Guardian паведаміла, што найміты панеслі цяжкія страты ў сутыкненнях з апазіцыяй на фоне спробы ўзяць пад кантроль прыбытковыя залатыя капальні.

Абвінавачванні У канцы сакавіка 2021 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) заявіла, што атрымала паведамленні аб масавых пакараннях смерцю, адвольных затрыманнях, катаваннях і нападах на гуманітарных работнікаў з боку саюзнікаў урада, уключаючы групу Вагнера і міратворцаў ААН. Улады краіны паабяцалі правесці расследванне гэтых выпадкаўC.Africa to Probe Claims of Abuse By Troops, Russian Forces, The Moscow Times, 5 May 2021.

У канцы чэрвеня таго ж года выданне The New York Times атрымала справаздачу, перададзеную ў СБ ААН, у якой падрабязна апісвалася, што расійская ПВК пад прыкрыццём няўзброеных вайсковых саветнікаў разам са сваімі саюзнікамі дапусціла выпадкі прымянення празмернай сілы, невыбарчых забойстваў, захопу школ і марадзёрства, у тым ліку гуманітарных арганізацый.

3 мая 2022 года група Human Rights Watch (HRW) звярнулася ў Спецыяльны крымінальны суд і Міжнародны крымінальны суд для судовага пераследу групы Вагнера. Прадстаўнікі арганізацыі правялі апытанне 40 чалавек, у тым ліку 10 ахвяр і 15 сведак, атрымаўшы доказы злачынстваў расіян.

Стаўленне Амерыканскае выданне Responsible Statecraft адзначыла, што нягледзячы на адабрэнне насельніцтвам любых намаганняў па ўмацаванні бяспекі, сярод цэнтральнаафрыканцаў няма адзінага меркавання наконт стаўлення да «вагнераўцаў». Да таго ж іх прадстаўленні схільны мяняцца. Контрнаступленне пад Бангі пры расійскай падтрымцы ў 2021 годзе адкінула групоўкі мяцежнікаў ад сталіцы, надаўшы наймітам, як пісала выданне, «ауру крутасці». Але пасля ўзнікла незадаволенасць замежнікамі, выкліканая заключаным пад эгідай Расіі мірным пагадненнем, паводле якога лідары паўстанцаў увайшлі ва ўрад. Таксама негатыўна была ўспрынята практыка расіян вербаваць былых баевікоў (гл. Чорныя рускія). Акрамя таго, многія грамадзяне прама ці ўскосна пацярпелі ад аперацый наймітаўВредят ли российские наемники Центральноафриканской Республике?.

Паводле апытання, праведзенага ў 2021 годзе расійскім Фондам абароны нацыянальных каштоўнасцяў, дзейнасць ПВК «Вагнер» станоўча ацэньвала амаль 94 % рэспандэнтаў.

У культуры Турыст (фільм, 2021), рэжысёр Андрэй Батаў (Расія/ЦАР). Шугалей 3 (фільм, 2021), рэжысёр Максім Брыус (Расія/Туніс).

Заўвагі

Катэгорыя:ПВК «Вагнер» Катэгорыя:Гісторыя Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі ЦАР