Ураджэнцы Беларускай ССР, прызваныя ў 1990—1991 гадах у савецкія войскі, на працягу 1992 года (асобныя таксама ў 1993) вымушана знаходзіліся на тэрыторыі Таджыкістана і прымалі ўдзел ва ўнутраным канфлікце паміж цэнтральнай уладай і апазіцыяй. У наступным яны сутыкнуліся з праблемай атрымання пасведчанняў ветэранаў баявых дзеянняў, паколькі фармальна грамадзян Рэспублікі Беларусь у краіне не было. Гэтае пытанне прапрацоўвалася дзяржорганамі і запатрабавала паправак у Закон «Аб ветэранах».
Ваенная служба У савецкі перыяд жыхары краіны накіроўваліся на ваенную службу ў Таджыкскую ССР, дзе пасля выконвалі задачы ва ўмовах надзвычайнага становішча і пры ўзброеным канфлікце. Яны дыслакаваліся на тэрыторыі прыгранічных раёнаў у перыяд з 1992 па 1993 годИгорь Нисловский. В военкомате уточняют информацию о количестве военнослужащих, направлявшихся в 90-е годы в Таджикскую ССР // Дняпровец : газета. — 15 декабря 2016.. На момант пачатку баявых дзеянняў тут знаходзілася каля 700 беларусаў. Большую частку прызвалі ў 1990 і 1991 гадах. Пасля развалу СССР адклікаць усіх адразу дадому не атрымлівалася. Таму яны вымушаны былі працягваць службу і нават прыняць удзел у канфлікцеЯн Жур. «Не мог и слова вымолвить»: белорус поехал на машине в опасное место, чтобы побывать там, где когда-то служил. Чем это закончилось? // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 11 октября 2019..
Беларускія прызыўнікі трапілі галоўным чынам у пагранвойскі КДБ СССР і апынуліся на граніцы з ДРА. З пачаткам вайны яны ўдзельнічалі ў баявых аперацыях па перахопе караванаў са зброяй і прыкрывалі эвакуацыю мірнага насельніцтва (так, напрыклад, як пісаў вайсковы журналіст Сяргей Пцічкін, беларусы разам з іншымі задзейнічаны пры выратаванні 500 рускіх закладнікаў на чыгуначнай станцыі Душанбэ-2Сергей Птичкин. Поезд живых // Независимая газета : газета. — 28 декабря 2012.). У гэты час у пагранатрадах, што ўжо не падпарадкаваліся савецкаму кіраўніцтву, але яшчэ не ўвайшлі ў склад УС РФ, заставалася блізу 60 % байцоў. Многія афіцэры, з’язджаючы ў адпачынак, не вярталіся на мяжу, а таму іх месца даводзілася займаць сяржантам з Беларусі. Акрамя камандзіраў з іншых савецкіх рэспублік, свае часці пакідалі афіцэры і з ліку беларусаў, пра што пісаў у сваёй кнізе «Таджикистан 1992–2005. Война на забытой границе» Андрэй МусалаўАндрей Мусалов «Таджикистан 1992-2005: Война на забытой границе», страница 4.
Ваенныя камісарыяты ў снежні 2016 года апублікавалі наступны пералік воінскіх часцей, дзе служылі альбо маглі служыць грамадзяне рэспублікі: 9998 — Упраўленне пагранічных войск Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан; 2066 — Пянджскі пагранічны атрад (г. п. Пяндж); 2033 — Маскоўскі пагранічны атрад (п. Маскоўскі); 2022 — Харогскі пагранічны атрад (г. Харог); 2111 — Калай-Хумскі пагранічны атрад (г. п. Калай-Хум); 9820 — Мургабскі пагранічны атрад (г. п. Мургаб); 2066 — Ішкашымскі пагранічны атрад (г. п. Ішкашым); 2421 — 17-ы вучэбны пагранічны атрад; 2014 — асобны батальён сувязі (г. Душанбэ); 9809 — авіяцыйны полк (г. Душанбэ); 9870 — асобны інжынерна-сапёрны батальён; 9855 — асобная будаўнічая рота; 2170 — тапаграфічны пагранічны атрад; 2445 — база забеспячэння і захоўвання; 2528 — ваенны шпіталь; 2591 — тэхнічная эксплуатацыйная часць; 2158 — асобная авіяэскадрылля (г. п. Маскоўскі); 2176 — асобная авіяэскадрылля (г. п. Пяндж); 2081 – асобная радыётэхнічная служба (п. Гісар); асобны кантрольна-прапускны пункт «Душанбэ» (АКПП «Душанбэ»). Многія фарміраванні адсюль адносіліся да групы пагранічных войск Расіі (першапачаткова — аператыўная група Чырванасцяжнай Сярэднеазіяцкай пагранічнай акругі (ЧСАПА) КДБ СССР). Сітуацыя з дадзенымі часцямі ўскладнялася тым, што пасля 1991 года распалася адзіная памежная служба, у сувязі з чым прыкметна аслабла ахова знешніх межаў маладых суверэнных дзяржаў. Пры гэтым іх унутраныя межы з’яўляліся фактычна празрыстымі. У 1991—1992 гады аператыўная група ЧСАПА ахоўвала мяжу практычна на адным энтузіязме
У верасні 2019 года ў ліку падраздзяленняў з беларускімі салдатамі ваеннымі камісарамі названа 201-я мотастралковая дывізіяНаталья Королькевич. «Горячим» был не только Афган: разыскиваются червенцы, служившие в Таджикистане // Раённы веснік : газета. — 10 верасня 2019..
Вяртанне Калі стала зразумела, што памежныя сілы ў Таджыкістане трапяць пад юрысдыкцыю Расіі, афіцыйны Мінск прыняў дзейсныя меры па тэрміновай эвакуацыі суайчыннікаў. У адпаведнасці з распараджэннем Камітэта па ахове дзяржаўнай граніцы краін СНД (КАДГ) 29 чэрвеня 1992 года камандуючы пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь Яўген Бачароў выдаў загад «Аб арганізацыі прыёму ваеннаслужачых тэрміновай службы, прызваных у з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і якія праходзілі службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе». Планаванне арганізаванага перамяшчэння ваеннаслужачых тэрміновай службы, размеркаванне іх па часцях і падраздзяленнях, а таксама далейшае прафесійнае выкарыстанне ў службова-аператыўнай дзейнасці ўскладалася на штаб Галоўнага ўпраўлення пагранвойск (ГУПВ) пры Савеце міністраў, упраўленні тылу і раскватаравання войск, тэхнікі і ўзбраення. Яны павінны былі ўзгадніць з КАДГ і Міністэрствам абароны пытанні дастаўкі байцоў авіяцыяй, а таксама правесці камандна-штабныя і інжынерна-тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні мер і правілаў бяспекі пры перавозцы асабістага складу ўсімі відамі транспарту.
Для кіраўніцтва прыёмам, размяшчэннем і размеркаваннем вайскоўцаў па воінскіх часцях і падраздзяленнях пры ГУПВ была створана аператыўная група пад кіраўніцтвам палкоўніка Віктара Панцеляенкава. Прыём і размяшчэнне ваеннаслужачых планавалася ажыццявіць у 16-ы Гродзенскі і 86-ы Чырванасцяжны Брэсцкі пагранічныя атрады. Таму камандзіры часцей да 7 ліпеня павінны былі арганізаваць на базе палявых навучальных цэнтраў зборныя пункты. У Гродзенскім пагранатрадзе начальнікам зборнага пункта асабовага складу прызначаўся палкоўнік Сайбаталаў, у Брэсцкім — палкоўнік Фяцісаў.
Увесь 1992 год беларусы працягвалі несці службу ў краіне і паступова невялікімі партыямі вярталіся на радзімуРоман Рудь. Закон «О ветеранах»: О долге и последствиях // СБ. Беларусь сегодня : газета. — № 100. — 3 июня 2013.. У ходзе першага этапу аперацыі (ліпень—жнівень) па ўзгадненні ўрадаў трох дзяржаў беларускай авіяцыяй з Туркменістана і Таджыкістана на радзіму было перамешчана 1267 пагранічнікаў тэрміновай службы. З імі праведзены каранцінна-прафілактычныя і фільтрацыйныя мерапрыемствы, а вайскоўцы восеньскага прызыву 1990 года звольненыя ў запас. Вясновы прызыў 1991 года адпраўлены даслужваць, галоўным чынам у Смаргонскі і Полацкі памежныя атрады. У кастрычніку – лістападзе з Туркменіі і Таджыкістана было перамешчана 1 805 чалавек, у тым ліку 1720 вайскоўцаў тэрміновай службы. Таджыкістан апошняя група ў складзе 100 чалавек пакінула ў лістападзе.
Ураджэнцы рэспублікі заставаліся ў Таджыкістане і пасля гэтага, але 3 лістапада 1992 года быў прыняты Закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», пасля чаго ўсе беларусы, якія служылі за межамі краіны, апынуліся вайскоўцамі замежных армійБелорусам, которые осенью 1992-го года служили в Таджикистане, могут дать статус ветерана боевых действий.
Ветэранскі статус У адрозненне ад беларусаў, якія ваявалі ў Афганістане, удзельнікі вайны ў Таджыкістане не атрымалі статус ветэранаў, бо фармальна грамадзян рэспублікі там не было. Вайскоўцы спрабавалі выправіць гэтую сітуацыю. Яны доўгія гады наведвалі дзяржаўныя ведамствы з запытамі даць ім патрэбны статус. На звароты прыходзілі падобныя адказы: «Беларусь з 1.01.1992 года заявіла аб сваім суверэнітэце і не прымала ўдзелу ў падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве па ахове таджыкска‑афганскай мяжы». Газета «СБ. Беларусь сегодня» спасылалася на прыклад Расіі, дзе падобную юрыдычную праблему выправілі ў 2011 годзе, унёсшы неабходныя змены ў закон «Аб ветэранах». Дзякуючы гэтаму каля 23 тысяч расіян прызналі ўдзельнікамі баявых дзеянняў.
У снежні 2016 года ў сувязі з прапрацоўкай пытання аб унясенні змяненняў у Закон «Аб ветэранах» іх запрашалі звярнуцца ў ваенныя камісарыяты. У той момант пачаліся работы па распаўсюджванню статусу ветэранаў. Чыноўнікам неабходна было ўдакладніць колькасць магчымых удзельнікаў вайны ў Таджыкістане. У 2019 годзе пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны стварылі міжведамасную групу па прапрацоўцы канцэпцыі і структуры новай рэдакцыі Закона «Аб ветэранах». Чыноўнікі пачалі мерапрыемствы па вызначэнні колькасці ўдзельнікаў канфлікту. Для гэтага яны зноў прасілі былых вайскоўцаў прыбыць у ваенныя камісарыяты. Пад увагай знаходзіліся тыя, хто быў у Таджыкістане ў верасні–кастрычніку 1992 годаСяргей Жабенак. Солдат, служивших в Таджикистане в 1992 году просят зайти в военкомат // Мёрскія навіны : газета. — 6 верасня 2019..
22 красавіка 2025 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы пералік дзяржаў, тэрыторый і перыядаў вядзення баявых дзеянняў з удзелам грамадзян краіны, чыё дзеянне ўступіла ў сілу з 1 мая. Згодна з пастановай, грамадзяне, што ў верасні—лістападзе 1992 года ваявалі ў Таджыкістане, атрымалі статус ветэранаў баявых дзеянняў за мяжойВетеранами боевых действий за рубежом признают участников десятков конфликтов.
Вядомыя асобы Сяргей Сыч (Рэчыца), служыў на 12-й памежнай заставе. Загінуў у ліпені 1993 года ў баі з маджахедамі і апазіцыянерамі. Уладзімір Самборскі (Гомель), таксама служыў на 12-й памежнай заставе (снежань 1991—снежань 1992Архив новостей газеты «Контингент». Публикация 17 ноября 2019), але дэмабілізаваўся за паўгода да атакі баевікоў. Генадзь Смолікаў (Мінск), пагранічнік. Пакінуў Таджыкістан у лістападзе 1992 года.
Гл. таксама Беларуска-таджыкістанскія адносіны Заўвагі
Літаратура
Спасылкі У горадзе Рэчыца імем вядомага пагранічніка Сяргея Сыча сёння назвалі школу
Катэгорыя:Удзельнікі войнаў Катэгорыя:Гісторыя Таджыкістана Катэгорыя:Войны Беларусі