Зме́йка, Дзвея — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 26 км (21,5 км з іх на тэрыторыі Баранавіцкага раёна)Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна, у лясным урочышчы Галубоўшчына, упадае ва Ушу на заходняй ускраіне вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна. У вярхоўі прымае сцёк са шчыльнай сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайменнай назвай. На працягу 14,5 км каналізаваная (ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Шчарбовічы).

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна